Старонка 15
◀ / 177 ▶
яшчэ паганяе зіму: а там?.. Адбегаў, адцахліў сваё, старына. Рак., СЛС, 141. АДЦЯГАЦЬ (оттягать) зак. Адабраць. А мы оттягаем у яго и туу коровку! А баба кажа: Як жа нам яе оттягать? Рам., БС, III, 380; Нісімкавічы Раг. АДЦЯЖКА ж. Паўза кароткая. Зычна, пералівіста, з адцяжкай. Сач., БРВ, 261. АДЧАЙДУШНЫ прым. Адчайны (поўны роспачы). Нейкая няўцямная туга, шчымлівы адчайдушны сум нечым невядомым, нязведаным агарталі мяне. Сач., ЧН, 256. АДЧАЮГА м. Смелы чалавек. І ўсім разказваў... як загінуў адчаюга Пашка Новікаў. Карш., С, 76. АДЧЫХВОСЦІЦЬ зак. Адсцябаць. Добра ён іх адчыхвосціў. Шам., ВТБ, 66. АДЧЭП м. Адчэпка. Ну і героі! Наваліліся талакой на аднаго, што і адчэпу не знойдзеш. Гам., ША, 11. АДШАХАЦЬ зак. Груб. Адмерыць (мераючы, пазбавіць). Я ёй, праўда, крыллі падрэзаў — сядзібу па самыя вуглы адшахаў. Шам., IV, 240. АДШЧЫКНУЦЬ зак. Адшчыпнуць. На паліцу кожны раз не палезеш адшчыкнуць. Саб., II, 41. АДЫЛІ прысл. Потым. Ён по дорогах ездзя, а девка тая ўже дома — и разживсь, лавку состроив, почав торгувать, адыли ўже и с купцами раззнакомивсь и с царами. Рам., БС, I, 285. АЖОСЬ часц. Аж, вось. Ажось ідуць медзведзь, лось і воўк. БКЭ № 39; Ужынец Рэч. Ажось і прыходзіць медзьведзь. БКЭ, № 13; Камаровічы Маз. АЗАДАК м. Частка цела чалавека ніжэй спіны. Не хачу, каб ты бачыла мой пашкуматаны... азадак. Шам., IV, 538. АЗНАЙМІЦЬ (ознайміць) зак. Азнаёміць, паведаміць. Як угледзеў, што уж дома, так пашоў у карчму і ознайміў людзям. ДКЭ, I, 21; Камаровічы Маз. АКАЛАЧВАЦЬ незак. Перан. Зарабляць. Я ў твае гады акалачваў грошы. Наўр., ГС, 48. АКАНОМІЯ (акономия) ж. Уст. Маёнтак. Ну коли були мянины етаго пана, то быв изъезд панов на мянины со ўсих князецких акономий. Рам., БС, IV; 3. АКРАЙКА ж. Акравак. Я выпрасіў у мачыхі яшчэ і акрайку, вытканую на ўзор слуцкага пояса, прырабіў да яе кутасікі, і выйшла добрая падпяразанка. Саб., ЗПД, 180. АКАРАНАВАЦЦА (окороноватца) зак. Асесці. Вот яны тут окороновалися жить и живуць. Рам., БС, III, 166; Мяркулавічы Раг. АКЛЯТАВАЦЬ незак. Клясціся (праклінаць). Гэта твой, што купіў цябе, нам аклятаваў, што не быць нам купцамі, а быць старцамі, а трэба яго з свету перавесць. ЧК, II, 415; Маркавічы Гом. АКОНАЧКА н. памянш. акно. У каморцы аконачка, У аконачцы відненечка. ВП, 224; Заполле Петр. АКРУЖНУЦЦА (окружнутца) зак. Павярнуцца (вакол сваёй восі). Окружнуся, дык выкруг яма. Рам., БС, IV, 103; Маркавічы Гом. АКРЫНА (окраина) ж. Край. Не ходи, кот по окраине. Буду бить по спине. Шэйн, I, 30; Гом. АКРЫТЫ дзеепрым. Пакрыты. Лава гэтак адпаліравана доўгім сядзеннем на ёй, што аж блішчыць, нібы яна лакам акрыта. Саб., II, 41. АКРЫЎЛЕНЫ дзеепрым. Акрываўлены. Яна пачала рвацца да яго, але змораныя, акрыўленыя людзі ўтрымалі яе. Лупс., ПГ, 131. АЛАВЕЦ м. Аловак. «Дык як ваша прозвішча, кажаце?» — дастаючы з нутранай кішэні алавец, пытае... Саб., БАС, 40. АЛАЛАХ ◆ даваць алалаху —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 177 ▶