уцякаць. Даваў ад іх такога алалаху. Дуб., I, 363.
АЛЕБО злуч. Або, альбо. Выговаруетца рабу божаму (алебо рабини) уроки урочащи, жаноцкія і паробоцкія, мужчынскія і бабськія. Рам., БС, V, 21; Дзятлавічы Гом. Параўн. а л і.
АЛІ злуч. Тое, што а л е б о. Ну, яны колькі там прабылі, год алі паўгода, а радзіла тая баба дачку сабе. ЧК, II, 126; Азяраны Раг.
АЛЕНТЫ (алентый) прым. Пунсовы. Зеленая рученька. Алентый цвет. Шэйн, III, 424; Дзякавічы Маз.
АЛЁС м. Луг заліўны; месца забалочанае. Прывёў іх аднаму яму вядомымі сцяжынкамі ў алёс. Дан., Ж, 21.
АМУНІЧНІК м. Сельскагаспадарчая прылада (амуніцыя). У калгасе Нупрэй вартаваў свіран, амунічнік, увесь арцельны двор. Дан., НД, 49.
АМШЭНЬ м. Амшанік. Радч., ГНП, 13.
АНГЕЛЕЦ. Гл. п а с т ы р-а н г е л е ц.
АНГЕЛЬСКІ прым. Англійскі. Блішчыць трубой над морам ангельскі параход. Дуд., ШШ, 8.
АНІГАДКІ прысл. Хоць бы што. Добра тым, у каго над вокнамі расце бэз, наламаў сабе і анігадкі. Саб., ЖЗ, 84. Анігадкі нажыла сабе гаспадара. Кап., СЖЛ, 7.
АНДЗЕЛ м. Анёл. Дзень добры вам усім, а вас, Карней Тарасавіч, з днём андзела. Губ., НКП, 332. Параўн. а н я л.
АНІКОЛЕЧКІ прысл. Памянш. Ніколечкі. Чаго вы, дзівакі? Тут аніколечкі не страшна. Дан., ЗА, 128.
АНІЧАГУСЕНЬКІ прысл. Памянш. Нічагусенькі. Яна анічагусенькі не ведала, Сабіна звяла яе да сваёй прыстані. Рак., БВ, 4.
АНЯЛ м. Тое, што а н д з е л. «Хто там?» — пытае ксёндз. «Анял з небе». Серж., СРБП, 52; Лучыцы Маз.
АПАНУРЫЦЦА зак. Зрабіцца панурым. Ад прыроды маўклівая, Феня, пасля таго, як пастаялі яны ля пірамідкі, дзе быў пахаваны лейтэнант Астап Качарга, яшчэ больш апанурылася. Дан., Ж, 38.
АПАСВАЦЦА (апасватца) незак. Апасацца, асцерагацца, баяцца. За гэтым самым у гэту нядзелю нихто ня ходзя ў лес,— бач, апасуютца. Рам., БС, IV, 139; Прыбар Гом.
АПАСКА ж. Боязь, страх. Як і раней, ён недаверліва прыслухоўваўся, чакаў — жыла апаска, што ўсё зараз зноў паўтарыцца. Мел., II, 10.
АПАШКІ прысл. Наапашкі. Расціслаў зняў свой пінжак і апашкі накінуў Лоры на плечы. Саб., I, 159. На майку апашкі накінуў ватоўку. Дан., Ж, 23.
АПРАСТАЦЬ зак. Утаймаваць, уціхамірыць. Два гады нічога не маглі зрабіць з вёскаю немцы, ніяк не ўдавалася яе апрастаць. Ні ўгаворамі, ні пагрозамі. Сач., II, 14.
АПРАТАВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Дзядзька Мікодым памагаў ім зямлю апратаваць, выратаваў іх кароў ад секвестратара. Саб., I, 266.
АПРАТКА ж. Вопратка. «Дык мо я пайду ды пераапрануся,— згадзілася ўжо дзяўчына,— а то ж у гэтай апратцы нікуды не гожа». Саб., II, 166. Думала, як вернецца, дык хоць апратку каму пашыць давядзецца. Дан., Ж, 8.
АПРОСТАЦЬ (опростаць) зак. Вызваліць. Узяв сячас, зялезы еты потарвував, и яе опростав. Рам., БС, III, 159; Навасёлкі Раг.
АПРЫЧ (оприч) прыназ. Апрача. Спасались по тритцать годов и ничога ня потрабляли оприч травы. Рам., БС, IV, 138.
АПУКА ж. Мяч. Схапіўшы з чарэні ватоўку і шапку, апукаю зваліўся з печы і кінуўся ў дзверы. Кап., СЖЛ, 23.
АПУР (опур) выкл. Акыш. Опур
91 👁