Старонка 14
◀ / 177 ▶
кі самы. Васіль, а чаму ето ў цябе вочы не адзінакія — адно як вада светлае, а другое — як жалудок! Мел., V, 13. Мы цяпер адзінакія. Мел., I, 241. Параўн. аднакі. АДЗІНІЦА (одиница) ж. Адна, адзіная. Було, мати, не уповати, что я в тебе одиница; Було, мати, не уповати, что на личеньку бела; Було, мати, бити, учити да до всякаго дела. Радч., ГНП, 189; Гом. Параўн. дачушка-адзініца. АДЗІНЮСЕНЬКІ. Гл. адзін-адзінюсенькі. АДЗЯРЖАЦЦА зак. Утрымацца, устаяць. Няўжо немцы адзяржацца, няўжо не пагоняць іх назад. Сач., БРВ, 307. Праўда, не ўсе адзяржаліся там. Саб., I, 118. АДКУСІЦЬ зак. Перан. Адлупцаваць. Каб мы знайшлі таго, хто пусціў тую плётку, ну і адкусілі б. Краўч., НХП, 459. АДЛІШЫЦЦА зак. Аддзяліцца, адасобіцца. А тут яшчэ дачка ў калгас хоча адлішыцца. Губ., НКП, 387. АДЛУКА ж. Адлучка. Не гневайся, цесцю, Што зяць спазніўся, Бо не быў ён дома, А быў у адлуцы У караля навуцы. ЛБВ, 192; Хільчыцы Жытк. АДЛУПЦАВАЦЬ зак. Набіць, адлупіць (моцна). Бацька? Абяцаў адлупцаваць цябе. Шам., IV, 551. Са сваймі людзьмі бывае нялёгка, але свае ёсць свае... і адлупцуюць і пашкадуюць. Шам., ВТБ, 211. АДМАГАЦЦА (отмогатца) незак. Змагацца (імкнуцца перамагчы што-н.). Ён отмогавсь, отмогавсь, кажа: я боюсь, яны устанути. Рам., БС, IV, 27; Перарост Гом. АДМАУЛЯЦЬ (отмовляци) незак. Замаўляць. Ой маць моя, маци, иду живот отмовляци и золотник заговорици. Рам., БС, V, 59; Ціхінічы Раг. АДМЫКНУЦЬ зак. Выпусціць. Як пакажа кроў з нажа, дык каня майго яшчэ не адмыкайце, а як пацячэ цурком, тады каня адмыкніце. ЧК, I, 68; Рудня Чач. Адмыкнуў ён каня, конь ляціць і крычыць. ЧК, I, 69; Рудня Чач. АДНАКІ прым. Тое, што адзінакі. Партызаны — дзеці аднаго бацькі, але не аднакія... Нав., СТ, 177. Ето не тое, што пры цары было: цяпер і што багаты, што бедны, што брат, што сват — усе аднакія. Мел., V, 332. АДНАЛЕТАВЫ (однолетовы) прым. Аднагадовы. На табе три пуки по девъять девъятов однолетовыя осины, и иди ты домов. Рам., БС, IV, 106; Маркавічы Гом. АДНАЧА (однача) прысл. Аднак. Можа там место тыя да мяне отдадуць, аднача я батьку усердила! Рам., БС, III, 152; Гарадзец Раг. АДНЫ (адный) ліч. у знач. прым. Адзін. Быў сабе адный купец. БКЭ, № 33; Юравічы Рэч. АДОНІШЧА (одонище) н. Адонак. И цяпер, дурак, став свое копы к одонищу цягаць на своих плячах. Рам., БС, III, 228; Нісімкавічы Раг. АДПАВЕДЗІЦЬ (одповедзіць) зак. Перан. Адмовіць (рэзка). Хадзілі аны к ёй, пакуль ана ім одповедзіла. БКЭ, № 4; Камаровічы Маз. АДРУЖОНЫ дзеепрым. Абрад. Заручаны. Да няхай воны, да й ня тужаць по мне, що аддали мене на чужую сторону, не жонатого, и не адружонага. Д-З, ПП, 145; Красная Воля Маз. АДСВЕТАЦЬ (отсветать) незак. Засланяць (ад свету). Было ў месячки три братца: один зоры спотухая, другій свет отсветая. Рам., БС, V, 16; Вылеў Гом. АДСІДКА ж. Адседка. А Мікіта за час другой Васевай адсідкі ўгару пайшоў. Нав., ТСЗ, 101. АДХЛАННЕ (атхланне) н. Палёгка, спакой, адпачынак. Здавалася б, што прасцей — абсадзі дарогу дрэвамі, вось і атхланенне, канец пакутам. Сач., ПНР, 166. АДЦАХЛІЦЬ зак. Адбрахаць. Ну,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 177 ▶