Старонка 13
◀ / 177 ▶
нікі тыя на сходах. Сач., ЧН, 144. АГІЦІРНІЦА жан. да а г і ц і р н і к. Галаву чмурыць агіцірніца,— пачула Ганна нечы ўедлівы шэпт. Саб. I, 314. АГЛАБІНА ж. Перан. Тупіца. Прозвішча Рымарчук. Высокая такая аглабіна. Нав., ВС, 276. АГЛАБЦЫ толькі мн. Перадок (саней). Я паклаў на воз свае рэчы і ўсеўся ў аглабцы, поўныя свежай саломы. Сач., БРВ, 155. АГЛАШЭННЫ прым. Бесталковы, дзівацкі. «Чаго ты, як аглашэнны які! — не разумееш маёй радасці»,— сказаў дзядзька Пракоп. Саб., II, 76. АГОМАЦЦА зак. Схамянуцца; сабрацца з думкамі. «Што ты вярзеш» — не магла ніяк агомацца ад пачутага Агата. Саб., I, 332. Пакуль немцы агомаліся, то тая дзяўчына ўжо ў ложку ляжыць, нібыта хворая на тыф. Нав., СТ, 271. АГРАШЫЦЬ зак. Саграшыць. З дому яны выйшлі, нічым не аграшыўшыся. Саб., I, 211. АГРУЗЛЫ прым. Які ўрос у зямлю. Хата, як і хлевушок, малая, агрузлая ў зямлю — якраз на адну душу. Кап., А, 17. АГУКАЦЬ незак. Дзіц. Гаварыць, размаўляць. «Ды дзяцей прывядуць сколькі к дзеду і бабе! — падхапіла маці.— У Вольгі пятае нешта агукае». Мел., V, 185. АДБІЦЬ ◆ ад роду адбіць — аддаліць, адхіліць, разлучыць. Што вы мяне, красну дзевушку, ад роду адбілі. Б., II, 95; Старыя Дзятлавічы Гом. АДБЫЦЬ (отбыть) зак. Страціць (красу). Як пошла к свёкратку молода, Половину красы отбыло, А боли клопату прибыло. Дэмб., ООМГ, I, 536; Гом. АДВАЛІЦЬ зак. Расчысціць, аслабаніць. Прыйшлі людзі з віламі, з тапарамі, са стрэльбамі, адвалілі подпал і забілі мядзведзя. ЧК, I, 185; Гом. АДВЯСЦІЦЬ (отвястить) зак. Адказваць (гаварыць у адказ). Яны говорать: здрастуй, дзедка! Ён отвястив им: здрастуйтя, посторонныя люди! Рам., IV, 108; Васільеўка Гом. АДВЯШЧАЦЬ (атвяшчаць) незак. да а д в я с ц і ц ь. Ён злажыўся на яго, хацей з ружжа ўбіць, а арол той атвяшчае. ЧК, I, 246; Раг. АДГРОХАЦЬ зак. Пабудаваць (што-н. вялікае, грандыёзнае). Новую школу можа думаеце адгрохаць? Дан., НД, 341. АДГРУКАЦЬ зак. Мінуцца (пра гады). Колькі ж гадоў адгрукала бацьку і колькі ж разоў прысаджваўся, адпачываў. Дан., Н, 37. АДГЫРКВАЦЦА незак. Агрызацца (груба адказваць). Аўтушак адгыркваецца: «Куды размахаўся? Хадзі пасядзім». Нав., СТ, 341. «Паганаму я не вучыў»,— адгырквайся бацька. Сач., ЧН, 182. АДДУЦЦА (отдутца) зак. Адтапырыцца. И лэпаа па камни — за пазухой отдулось: суди, каа, пане, по правди: будя и табе, будя и мне. Рам., БС, III, 399; Нісімкавічы Раг. АДДЗЕЛ м. Атрад. А кароль пасылаў на казакоў новыя аддзелы. Дуд., М, 61. АДЗЁНАК м. Адонак. Лунёў і яшчэ трое адыходзяць падалей ад дарогі і ім шанцуе — знаходзяць даўнішні адзёнак. Нав., СТ, 124. АДЗЁР м. Насціл (на дрэве пад вуллі). Паўзлазили ены на адзёр и легли спаць, а Иванчык аткинуў астрогу да й пашоў к агню. Серж., СРБП, 58. Павёў Иванчык их к адру, прыставіў астрогу й сказаў, каб ены лезли наверх. Серж., СРБП, 58; Лучыцы Маз. АДЗІН-АДЗІНЮСЕНЬКІ. Адзін-адзінюткі. Старая Арцюшыха была на свеце адна-адзінюсенька. Саб., I, 293. На дварэ—чорная, як сажа, ноч і сярод усяго гэтага адна-адзінюсенькая дзяўчынка, амаль дзіця, з клуначкам за плячыма. Сач., БРВ, 59. АДЗІНАКІ прым. Аднолькавы, та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 177 ▶