АБТРУШВАЦЦА (обтрушивацса) незак. Атрасацца. И в той речци купався бобер. Купався, купався, не выкупався. Вылез на бережок, обтрушивается. Радч., ГНП, 139; Гом.
АБТУКАЦЦА (обтукатца) зак. Прывыкнуць. Ены обтукаются. Радч., ГНП, 10; Гом.
АБТУШАНЫ прым. Патушаны, пагашаны. Нас прывялі да абтушанага вогнішча, дзе, відаць, уранні варыўся сняданак. Саб., ЗПД, 182.
АБУЛЯ-ШТО ў знач. наз. Неадабр. Абы-што. Ды кінь ты абуля-што плявузгаць, людзей пасаромейся. Сач., АП, 28.
АБХАРЧЫЦЦА (обхарчитца) зак. Выйсці, кончыцца (пра харчы). Обхарчився ён, што и есць нечаго. Рам., БС, I—II, 166; Мяркулавічы Раг.
АБЧАПУРАЦЬ (обчапураць) зак. Апрацаваць, ачысціць, дэзінфіцыраваць. Ну, прислуги яе обмыли, обчапурали тыя раны. Рам., БС, I—II, 186; Гарадзец Раг.
АБШАЛЮХАНЫ дзеепрым. Абпырсканы, абліты (вадой, граззю). Зводдалі глядзеў на яго абдрыпаны, абшалюханы, без пагонаў кіцель, то на такія ж абшалюханыя, замурзаныя штаны. Сач., АП, 336. Сохнуць абтрасяненыя вышэй кален калашыны абшалюханых, заплямленых у гразь і зеляніну палатняных штаноў — ад іх аж падымаецца пара. Сач., АП, 37.
АБШАЛЮХАЦЦА зак. Абпырскацца (вадой, граззю). Я яшчэ спаў альбо чакаў, калі нарэшце будзе ісці, каб не надта замачыцца і абшалюхацца. Сач., Д, 352.
АБШАРВАЦЬ незак. Атрасаць начыста. А ігрушы-дзічкі, якія мы любілі з Лёнькам абшарваць, усё стаяць на полі. Дан., ЗА, 243.
АБШАРПАНЕЦ м. Тое, што абтрапанец. Не можа быць, каб гэты абшарпанец гэтак жыў. Саб., ЗПД, 40.
АБШМЫЛЯНЫ дзеепрым. Зашмальцаваны. Да паркана яшчэ, мусіць, старым Лаўрэнам прыстромлена абшмыляная да бляску лавачка. Саб., I, 20.
АБШЧАПЕРЫЦЬ зак. Сціснуць рукамі. Варка моцна абшчаперыла... край абшыўкі і шкадавала ў душы, што не пераехала разам са свёкрам на пароме. Дан., Ж, 36.
АБЫДЗЁНАК (обыдёнок) м. Каласоўнік. Дэмб., ООМГ, II, 588.
АБЯРЦЕНЬКА (обярценька) ж. Памянш. Лустачка, скібачка. Тугды самаа порцыя па стули и стола, ак была: два стаганы вуды и дви обярценьки хлиба. Рам., БС, I—II, 329; Азяраны Раг.
АБЯСЦІЦЬ зак. Абвясціць, аб'явіць. Гад етый абястив, што я ўласть мею достать табе. Рам., БС, IV, 2; Вылеў Гом. Параўн. азнайміць.
АБЯЦАЛКА-ЦАЦАЛКА (абецалка) ж. Абяцанне (нявыкананае). Абецалка-цацалка, а дурному — радость. Радч., ГНП, 248; Гом.
АВАДНЕЧА ж. Зборн. Авадні. Каровы ляніва дажоўвалі жвачку, адмахваючыся ад настырнай аваднечы і сляпнёй. Саб., II, 122.
АГАЛЬЧАК (огольчак) м. Пустка. Огороджаю огольчак рыжих горою камянною. Рам., БС, V, 46; Дзятлавічы Гом.
АГАРНУЦЬ зак. Адолець (думкі). Бачыць мужык, што пан вельмо моцно штось думае, да не можэ агарнуць сваею паньскою галавою. Серж., СРБП, 52; Лучыцы Маз.
АГІНАЦЦА незак. 1. Туліцца. А чорт тут агінаецца да тольки хвастом пакручвае. Серж., СРБП, 110; Лучыцы Маз. 2. Увільваць. Пашукайце, пашукайце, не агінайцеся,— настойваў паліцай. Саб., БАС, 177.
АГІЦІРНІК м. Агітатар (завадатар, зачыншчык). Помніць вёска і першага «агіцірніка» Міцяя. Сач., II, 10. Усё адно, бы агіцір
89 👁