АБЛАВУШКА ж. Аблавуха. Нарэшце адзін з хлопчыкаў у насунутай на вочы аблавушцы асмеліўся. Саб., ЗПД, 61. Параўн. шапка-аблавушка.
АБЛАКАТ м. Адвакат. А ты што за аблакат? Губ., НКП, 210.
АБЛАМА (облама) ж. Аблава. Шукали, шукали, и обламу делали,— ня найшлі! Рам., БС, I—II, 263; Перарост Гом.
АБЛАТАШЫЦЬ зак. Атрэсці (свавольна). Учора ў суседа сад, мабыць, хацелі аблаташыць, бо сабака аж роў ад злосці. Кап., СЖЛ, 98.
АБЛАЧЫНКА ж. Памянш.-ласк. Воблачка. Па-летняму гарачае сонца плыве ў блакітнай з рэдкімі аблачынкамі высі. Нав., СТ, 328.
АБЛІК м. Падлік. Аблік дакладны, дасканалы план... Дуд., С, 28.
АБЛІКАЦЫЯ ж. Апавяшчэнне. Ну, и здзелалі абликацыю, на сорок вёрст от своей деревни, што от такій то чалавек обед дав, приходиться на обед. Рам., БС, IV, 82; Карм.
АБЛІПАХА ж. Слота. Узяў мяшок, пайшоў на сяло, а на дварэ нейкая абліпаха. Нав., ТСЗ, 14.
АБМАШКА ж. Прамашка, промах. Але Антанюк, як добры тактык, бачыў усе яго абмашкі і выбіраў момант, каб нанесці рашучы ўдар. Шам., V, 227.
АБНАЧЫЦЦА (обночиться) зак. Выбраць месца і прыпыніцца нанач. Дле синего моря обночилися, Стали ены ночевать, синій огонь раскладаць. Радч., ГНП, 178; Гом.
АБОР (обор) м. Абора (хлеў). Первая радось — у твоим доми, Другая радось — у твоим оборы. Шэйн, I, 81; Колкі Рэч. Параўн. ібора.
АБОЎДЗІЛА м. Пагард. Боўдзіла. Дурань! Абоўдзіла! Мел., VI, 270.
АБПІНЯНКА. Гл. хустка-абпінянка.
АБПЛЯМІЦЬ зак. Запляміць. Усю падлогу абплямілі. Толькі ж памыла. Кап., СЖЛ, 44.
АБРАДЗІЦЬ зак. Нарадзіць. А праз тыжнею два ці тры і абрадзіла хлопчыка, такога ж харошага і такога вялікага. ЧК, I, 230; Петр.
АБРАЗАНКА ж. Абрэз (від зброі). Нехта чысьціць рулю ржавай абразанкі і змывае з рук сьляды крыві. Дуд., СС, 28.
АБРАМІЗІЦЬ зак. Запэцкаць. Кулага тая ўзяла дый выбегла з бойкі, абрамізіўшы ўсяго дзеда. Сач., АП, 363.
АБРАТАВАЦЬ зак. Перан. Уціхаміраць, надзець аброць, забратаць. Чуць не забіў дзед бабу, але суседзи пачули крык, збеглиса й абратавали. Серж., СРБП, 70; Лучыцы Маз.
АБСТАЛЮНАК м. Абставіны. Вось, бадай, і ўвесь абсталюнак майго жыцця. Саб., II, 156.
АБСТРЫКАЦЦА зак. Апячыся (крапівой). То Лявонка чаравікі не на тую нагу абуе, то ў крапіву залезе і абстрыкаецца ўвесь, думаючы, што гэта не крапіва, а звычайная трава. Сач., АП, 383.
АБСЯДЛАЦЬ зак. Сесці верхам на плечы. Можа ўрэшце і абсядлаць бацьку, тады ён адразу стане канём і будзе імчаць з кута ў кут, варта толькі добра яму шпорамі. Нав., В, 14.
АБТОРКАЦЦА (обторкаться) зак. Абчапіцца. Скинули ему гуски по пёрушку, ён обторкався, пуднявся и пулятев з ими. Рам., БС I—II, 270; Жлобін.
АБТОЎЧАНКА ж. Крупы, ачышчаныя ад шалупіння. Страшэня паклаў пачак на паліцу ў вялізны макацёр і зверху засыпаў ячнай абтоўчанкай, каб назаўтра ўзяць іх запазуху і аддаць каму трэба. Саб., ЗПД, 11.
АБТРАПАНЕЦ м. Басяк, валацуга. Я табе пакажу, дурань, абтрапанец, як да дачкі заляцацца. Лупс., М, 237. Параўн. абшарпанец.
85 👁