Старонка 10
◀ / 177 ▶
А АБАБІВАЦЦА незак. Перабівацца, перажываць нястачу, цяжкасці. Няхай сама абабіваецца, калі такая ўрода. Мел., V, 18. АБАБІЦЦА зак. Апусціцца, агрубець. Што не падабаюся ўжо? Старая! Абабілася! Губ., НКП, 203. АБАГЛІВЫ прым. Асцярожны. Маці, вядома, адчувае, што сын небяспечных думак з галавы не выкінуў, шэпчацца з таварышамі, але цяпер стаў абаглівы, пасур'ёзнеў, паразумнеў. Нав., СТ, 140. АБАЛІЦЬ (обаліць) зак. Паваліць, перакуліць, абярнуць. А сьвіня побегла, ступу обаліла, дай просо разсыпала. БКЭ, 19; Камаровічы Маз. АБАЛОНКА ж. Абалона (слой драўніны). Хата ў Халімона пастаўлена не з якой там абалонкі, яна зрублена пад чысты вугал са смольнага сасновага бярвення. Саб., ЗПД, 19. Параўн. абалонь. АБАЛОНЬ ж. Тое, што абалонка. Эр., ОБП, 111; Брагін. АБАЛОНЬ ж. Балонка (шыба). Так он адчыніў абалоне — дай орліца влецела ў хату. БКЭ, № 40; Ужынец Рэч. АБАРАЦІЦЦА (оборотитца) зак. Вярнуцца. Слуги з етым словом обороцились назад. Рам., БС, III, 157; Навасёлкі Раг. АБАСПАЦЦА зак. Перабраць меру ў сне. Ведаеце, таварыш камандзір, ад гультайства можна абаспацца і нават апухнуць. Саб., БАС, 216. АБАЎЛЯЦЦА (обавляться) незак. Затрымлівацца, марудзіць. Да тольки, панначко, будзь ласкава не обавляйся. Шэйн, III, 384; Ельск. АБАЧЫЦЬ (обачыць) зак. Паглядзець. Бабо, пайдзі, обач сваго Іванка. БКЭ, № 1; Маз. АБАШМАРЫЦЬ зак. Знайсці, адшукаць. Была толькі вялая з доўгімі белымі махрамі бульба, якую я — на шчасце абашмарыў у нечым пограбе цэлую кучу. Сач., АП, 333. АБВЯРНУЦЦА (абвернутца) зак. Абвярцецца. Зарэзаў гэто ён казла, абвернуўся ў казліную шкуру. Серж., СРБН, 41; Лучыцы Маз. АБГОНКА. Гл. баразна-абгонка. АБДЗЕНЬ прысл. Днём. Было вельмі добрае тое лето: абдзень пагода, цёпло, а ў ночы ци цёплая раса, ци цихеньки цёпленьки дожджык. Серж., СРБН; 17; Лучыцы Маз. АБЕРУЧКІ прысл. Аберуч. Ухапіў пан аберучки гарщок и побег дамоў. Серж., СРБН, 41; Лучыцы Маз. АБЖЫДАЦЬ (обжидать) незак. Чакаць. Я побягу, а ты обжидай мяне тут! Рам., БС, I — II, 222; Гом. АБЗАВЯДЗЁНКА: на абзавядзёнку — на развод. Прадасць [Зіна яблык] і нам на абзавядзёнку дасць. Дан., НД, 118. АБЗЫВАЦЦА незак. Адклікацца (на адлегласці). Ены йдуць далей, а ено абзываецца, далей мо за крокаў дваццаць. Серж., СРБП, 46; Лучыцы Маз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 177 ▶