бязі. Але яны [вочы] на дзіва жвавыя, увесь час у руху. То сочаць сцеражліва, то ўнізваюцца ў цікавае. Мел., I, 57.
СЦЕХАНУ'ЦЦА зак. Здрыгануцца. Пасля рэстарана мяне адразу ж абдало зябкім, я аж сцехануўся ўвесь. Сач., ЧН, 216. «Ой, што ты?» — дрогка сцеханулася, спалохалася Аксана. Сач., А, 23.
СЦЁБНУЦЬ зак. Тое, што с е к а ну ц ь. Але сцёбнуць мощным словам гэтага смаўжа, як сцёбала такіх раней, пабаялася. Шам., V, 406.
СЦГШНАСЦЬ ж. толькі адз. Спакой, цішыня. Была тая вячэрняя сцішнасць, калі ў чалавека, хощь i стомленага дзённай працай, робіцца гэтак жа хораша на душы. Саб., ЖЗ, 60.
СЦЬМЯНЕЛЫ прым. Зусім пацьмянелы. Цяпер, калі б не адзіная, сцьмянелая ўжо ад часу фотакартка, наўрад ці здолела б дзяўчьіна i ўявіць воблік маці. Саб., БАС, 21.
СЦЯГНУ'ЦЦА зак. Злезці. Аўдуля сцягнулася з печы. Саб., II, 147.
СЦЯГНУ'ЦЬ зак. Ударыць, аперазаць. Як сцягнула его арабінай, стаў он чэлавекам.
БКЭ, № 11; Камаровічы Маз. Параўн. у п яр э ж ы ц ь.
СЦЯ'МЩЬ зак. Тое, што р а с к у ме к а ц ь. Іван, звыкнуўшыся з Шчэрбавым шаптаннем, заняты сваімі думкамі i адначасова стараючыся слухаць Астаповіча, не адразу сцяміў, пра каго гаворыць балбатун Хведзька. Шам., ВТБ, 55. Параўн. у ц я м і ц ь.
СЦЯНУ'ЦЦА (сценуцса) зак. Сціснуцца. Он стаў коле хвоі, чэлавек обмотаў его добрэнько. Сценісе, ці повернешсе?
БКЭ, № 39; Ужынец Рэч.
СЦЯРЭТЦІ (сцярэгць) незак. Сцерагчы. Пераначавалі, пераднявалі — іціць Івану-Дарагану сцярэгці.
ЧК, I, 68; Рудня Чач. Баба ізноў пасылае яго ў куст сцярэгць.
ЧК, I, 253; Мяркулавічы Раг.
СЧА'УРАЦЬ зак. Счахнуць. Не толькі снапок, a нізкі калгасны наклон нашай навуцы, каб яна ніколі не адрывалася ад зямлімаці, бо хто ад яе адарвецца — змарнее, счаўрае. Саб., ЖЗ, 13.
СЧО'САВАЦЬ незак. Здзёрці, caдраць, саскрэбці пазногцямі (пра хваробу — струп, воспа, сып). И вышептую яго и счосаваю и женьскій и музскій. Рам., V, 36; Пятоўка Гом.
СЧУ'БІЦЦА зак. Перан. Уступіць у бойку, хватацца за чуб. Гэтак яны счубіліся, што ў белага аж кроў выступіла з грэбеня. Саб., ЖЗ, 149. Здавалася, каб от толькі паднесці да іх якую-небудзь малюпасенькую іскрынку, дык зноў узгарэлася б сварка, яны зноў счубіліся б, як тыя дурныя пеўні-забіякі. Саб., I, 171.
СЧУТВЕРА'ЦЬ незак. Бурчаць (у жываце). Я белую рыбу ела, счутверала ў животе. Рам., БС, I—II, 213; Перарост Гом.
СЧЫНЯ'ЦЬ незак. Змьжаць, сплюшчваць (вочы). У сю ноч Ганна не счыняла вачэй над калыскай. Мел., VI, 34.
СЫНКАВА'ЦЬ незак. Пасынкаваць. Лета-лецейка хадзіў, тупаў, корпаўся дзед ля тытуню — то акопваў яго, то сынкаваў, то абложваў карэнні свіным гноем. Сач., Д, 261.
СЬГННЫ прым. Сынаў, сыноўскі. Одчиняй, свекратко, окенце, Едзе к тобе невехна и сынное сердце. Шэйн, III, 421; Дзякавічы Маз.
СЬГНЧЫК м. ласк. сын. Але, пагладзіўшы рукой галоўку сына, прашаптала супакойліва: «Нічога, нічога, сынчык». Мел., II, 187.
СЫПАНУ'ЦЬ зак. Перан. Пабегчы, кінуцца, рушыць (пра шмат людзей). «На Камароўцы лаўкі грабяць!» — i пабеглі туды, на рынок, за імі сыпанулі дарослыя. Шам., V, 390.
СЬГРНЫ прым. Убогі (пра хату). Ншли, шили — пришли к сырной хатцы на куриной ножцы. Рам., БС, III, 380; Перарост Гом.
СЫРО'МЛЯ ж. толькі адз. Сырасць. Я паварочваюся ўпраеа i
Дадатковыя словы
пануць, сцехануцца, сцягнуцца, сцягнуць, сцянуцца, счаураць, счосаваць, счубіцца, счутвераць, счыняць, сыромля
14 👁