СУСТАНА'УЛІВАЦЦА (сустанав ливацца) незак. Спыняцца. Oŭ проци Машиных ворот сустанавливався, з Машей здрастувався. Рам., БС, I—II, 93; Гом. СУСТРЭ'ЦІЦЬ зак. Сустрэць. Сует рэцілі яго, заплакалі. ЧК, I, 257; Мяркулавічы Раг. СУТОНЬВАЦЦА незак. Змяркацца. Сутоньвалася, i мы напрасцяк праз зарослы рудою атаваю лужок, без лішняй перасцярогі, накіраваліся да яе. Сач., БРВ, 283. СУХАПУ'ЦЬ (сухопуць) ж. толькі адз. Сухая дарога, шлях. Будзя яна просиць, каб перевезци яе, дак ты скажи: выпи возяро, тоды перайдзеш по сухопуци! Рам., БС, III, 171; Мяркулавічы Раг. СУХАТО'СЦЬ ж. толькі адз. Сухата (смутак, туга). Аддай дочачку, куды хочацца, Oŭ i oŭ люлі, куды хочацца, Ці за старага, ці за малага, Oŭ i oŭ люлі, ці за малага, Што ŭ за старага — cyхатосць мая, Oŭ i oŭ люлі, сухатосць мая. ПК, 172; Рудня Сталбунская Ветк. СУ'ХМАРАК м. Воблака. А так сядзіць ён ціха пад разгалістай яблыняй у садзе i думае-варожыць: насунецца вось той беласнежны сухмарак на сонца ці праплыве бокам. Сач., БРВ, 14. Але не заўсёды гуляе сонца na чыстым ясным небе — находзяць на яго сухмаркі i хмары. Рак., СДС, 100. СУЦЕ'ШЛIBA прысл. Суцяшальна. Яна доўга песціла малую i гаварыла суцешліва. Мел., II, 166. СУЦГНКІ толькі мн. Змрок, прыцемак. Ранішняе святло цадзілася на зямлю спакваля, адганяючы далей на захад, за лес, цемpy, начныя суцінкі. Сач., Д, 36. Вось i суцінкі, шэрасць агарнулі горад. Сач., ЧН, 169. СУЦЯРПЛГВЫ (сутерпливый) прым. Цярплівьг. А я молода не сутерпливая была. Рам., БС, I— II, 28; Яроміна Гом. СУЧЫНЯЦЬ зак. Учыняць. Споравалі, споравалі i сучынілі між сабой драчу. ЧК, I, 245; Мяркулавічы Раг. СУШНЯК м. толькі адз. Сухастой. Разам, упрогшыся ў санечкі, i па сушняк у бліжні лес ездзілі. Дан., Ж, И. СХАМЯНУ'ЦЦА зак. Страпянуцца. Шыповіч схамянуўся. Адказваючы шчырасцю на шчырасць сваіх слухачоў, ён выдаў тое, чаго, магчыма, гаварыцъ не варта было, тым больш, без згоды чалавека. Шам., IV, 247. СХО'ВАЗНЯ ж. Перан. Схованка (астрог). Глядзіце, мужыччо, як толькі ўздумаеце бунтаваць, дык на вас ёсць надзейная сховазня! Саб., ЗПД, 5. СХО'ВАНЬ ж. Схоў, схованка, тайнік. У мяне тут сховань ёсць у дубе. Сач., БРВ, 289. СХОУКА ж. Схованка, схоў (дзе можна ўкрыцца). Але ёй было няёмка туліцца ў схоўцы. Мел., VI, 551. СХРУ'МСТАЦЬ зак. З'есці з хрустам. А ў думках: хоць бы гурок схрумстаў у цянёчку. Наўр., ГС, 12. СЦАЛЕ'ННЕ (сцаленьне) н. толькі адз. Збаўленне (ад хваробы). Бог дав яму сцаленьня, и устав ён и пошов на своих ногах. Рам., БС, IV, 17; Гом. СЦЕ'ЛЬШК м. Соты (мёду). А медзьведзь за мёду сцельнік, як пусьціў на попа, так пабег у хату. БКЭ, № 25; Камаровічы Ма з. СЦЕН м. толькі адз. Енк, стогн. Змываю я сцен собаччій, кураччій, коциный и дзяциный. Рам., БС, V, 34; Гарадзец Раг. СЦЕПВАЦЦА незак. Уздрыгваць. Баранчык глядзеў з-за яго спіны сумнымі вачыма на Антона, i той аж сцепваўся ад нямога плачу. Дан., Ж, 155. СЦЕПНУЦЬ зак. Упасці, шлёпнуць. Камячок чорнай зямлі ціха сцепнуў, слаба варухнуўшы зялёную паверхню. Мел., IV, 383. СЦЕРАЖЛГВА прысл. Не выпускаючы з-пад увагі ніводнай дро6 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, лйвався, лйвацца, перевезцй, просйць, сустанаул, сустрэціць, сутерплйвый, сухапуць, схрумстаць, сцаленн
15 👁