субор? Рам., БС, III, 168; Мяркулавічы Pai\ СУБРУ'С м. Абрус. Ой наша Гапка субруса раскацила, шовком построчила. ПІэйн, III, 425; Дзякавічы Маз. СУ'ВАЛАКА (суволока) ж. Вяроўка. А то ще треба сороку убить на Рожаство до бедни да на суволоку повесить. Рам., БС, V, 2; Вылеў Гом. СУ'ВАРАТ м. Яма ад выварачанага з коранем дрэва. Тольки сховалиса ў сувараты, аж и бежыць заяц. Серж., СРБП, 24; Лучыцы Маз. СУВЯРШЭ'ННЫ прым. Паўналетні. Да,к жанив мянэ батька малолетнаго, а жонку за мянэ ўзяв у сувяршэнных лятах. Рам., БС, IV, 105; Маркавічы Гом. СУДЖОНЫ прым. Суджаны, наканаваны лёсам. Там двое дзеточки спали: Одно дзиця да роджоное, А другое да суджоное. Шэйн, III, 425; Дзякавічы Маз. СУДЛГВЫ прым. Які любіць асуджаць, абгаворваць. Ой нейди, нейди девчина Лизавета, в чужое село замуж, Чужое село невеселое; там люди судливые. Радч., ГНП, 72; Гом. СУДНІК м. ў Шафа для пасуды. Радч., ГНП, 14; Гом. СУДОЙ прысл. Сюдэю, у гэтым напрамку. Бяги ты судой; там табе буде мора. Рам., БС, III, 76; Перарост Гом. СУЗДРО'МНЫ прым. Зроблены, пашыты з грубага палатна. Радч., ГНП, 11; Гом. СУКАЛЕ'НЦА (суколенцо) н. Узвышэнне. Откуль узялися освы, уплуталися дяку у косы, подняли под самое суколенцо, де состроено цэрковка с поленца. Рам., БС, III, 434; Гом. СУКАШЬГЦЦА незак. Варушыцца. «Адам,— говора,— што ето сукашилося на табе?» Рам., БС, IV, 3; Вылеў Гом. СУКРАК м. Цурка. Павылазім уранні з ямак — ляжаць па усім лагеры, як сукракі, мёрзлыя, скамелыя трупы. Сач., П, 37. Калеюць яны, сукракамі бяруцца, проста падбірай на воз, як дровы. Нав., СД, 214. СУКРАГП'ЦЬ (сукропиць) зак. Акрапіць. Сукропила роса усю землю ще вечернею зарой. Рам., БС, I—II, 81; Гом. СУКРАСЩЬ зак. Упрыгожыць. Ганнуся мамкі не паслухала, Папе рад войска наехала, У сё поля сукрасіла. Б., 137; Гом., Раг. СУКРУ'ХА ж. толькі адз. Скруха, пакаянне. Через тебе горелица Мучила сукруха. Дэмб., ООМГ, I, 588; Свяцілавічы Раг. СУМЁТНЫ прым. 3 сумётамі, гурбамі (снегу). Як толькі наступіла зімовая ноч, сумётная, завірушная, ён ускідваў на плячо ружжо, станавіўся на шырокія паляўнічыя лыжы... Шам., I, 212. СУМОТА ж. толькі адз. Самота. Сумота нараджае няўпэўненасць у свае сілы i нават, калі хочаце ведаць, баязлівасць. Шам., I, 408. СУПАЧЫ'ЦЬ зак. Адпачыць. Цяжка было ісці — цяпер супачыць пара. Дуд., ЗС, 28. СУПОУНЩЬI зак. Напоўніць. А тым ты, кума, Не супоўніш двара I не накорміш дзяцей,— Толькі насмяшыш людзей. РП, 329* Раг СУПО'УНЩЬ (суповниць) II зак. Выканаць. «Ци суповнив приказаніе?» — «Суповнив, ваша царское вяличаство!» Рам., БС, III, 167; Мяркулавічы Раг. СУПРА'ДКІ толькі мн. Попрадкі, вячоркі. От яны пойдуць на супрадки, на посиденки, дак дедова дочка праде да праде, а бабина скача да пляша. Рам., БС, III, 367; Гом. СУПШЧЫ 'НАВЫ (супщиновый) прым. Шыпшынавы. И стоить на им три кусты: куст малиновый, куст смуродовый и куст супщиновый. Рам., БС, III, 151; Гарадзец Раг. СУРАДЖА'ЦЬ незак. Збіраць (у дарогу). Ой не татка мене выправляв, не мамка мене сураджае. Рам., БС, I—II, 49; Перарост Гом
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

раскацйла, сувалака, суздром, сукаленца, сукрагпць, супоун, супрадкі
14 👁