СПУСТО'УВАЦЬ незак. Спустошваць, спусташаць. Хіба ўжо ў цябе i сілы нестае, хіба ты ўжо зломак які, каб даць спустоўваць усё сваё селішча. Саб., II, 112.
СПУСЦЕЛАСЦЬ ж. толькі адз. Toe, што с п у с т а в а н н е. Жахлівая спусцеласць i руіны здаваліся не такімі страшнымі. Мел., II, 432.
СПЫН м. толькі адз. Супынак. Але на ўсё ёсць спын, i сёння час расплаты! Грам., В, 146.
СПЯВУ'Н м. Спявак. Старыя яшчэ i цяпер памятаюць, як ён часам улетку наязджаў у Гарнастаеўку. Спявун быў найлепшы. Саб., I, 21.
СПЯВУ'ХА жан. да с п я в у н. Яшчэ яго нябожчыца-маці была гэтакая спявуха, што, бывала, як заспявае ў полі, то немаведама каго слухаць — жаваранка ці яе. Саб., 1,191.
СПЯКО'ТЛІВЫ прым. Спякотны вельмі. Надвор'е было спякотлівае. Саб., ЖЗ, 144. спяліць незак. Выспяваць, паспяваць, даспяваць. Калі глядзіш з вышыні кручы, дык здаецца, што то i не людзі ляжаць, a нехта нараскладаў спяліць вялікія жаўтабокія гарбузы. Саб., I, 149.
СГГЯНЕ'ЛЫ прым. Ап'янелы; захмялелы. Слова яе для ганарыстых, незалежных, сп'янелых маракоў — яе камандзірскі загад. Шам., V, 256.
ССГЛЬНІЧАЦЬ зак. Згвалціць. Баіцца, каб немцу якому на вока не трапіць. Ссільнічаюць, а напаследак яшчэ i прыстрэляць. Сач., Д, 212.
СТАГАВА'ЦЬ незак. Кідаць сена ў стог. «Сена апошняе стагуем, хаця б управіцца»,— растлумачыў ён. Дан., МП, 5.
СТА'ДНІК м. Бугай, бык. Раз'юшаны стаднік, бугай, прыпёр хлопчыка да дуба. Краўч., НХП, 10.
СТА'ЕНЬКА (стайнка) ж. памянш. стайня. Ен на стаеньке стаяў, у глазы сена не відаў.
ДФ, 319; Чорная Рэч. Ах, невесточка и лебёдочка наша, Его ж коничек на стаинцы. Дэмб., ООМГ, I, 586; Гом.
СТАЙЛАВА'ЦЬ незак. Ставіць у стайню (пра коней). Бог цябе заве, дар табе дае, Дар табе дае. коні стайлуе, Стайлуе коні на тры стайненькі.
ЗП, 221; Тонеж Лельч.
СТАЛАВА'ЛЬНЯ ж. Сталовая. На вуліцы, у сталавальні i нават у аўдыторыі перад выкладчыкамі, мае рухі сталi паважныя. Лупе., П, 96.
СТАЛЕКТА'ЦЬ зак. Стаптаць. Перамяшае з зямлёю буракі, моркву i гуркі, так іх сталектае, так спустошыць, што І звання не астанецца. Сач., Д, 352.
СТАЛЕ'Ц (столец) м. Столак, услон. Упав гребенец под столец. Радч., ГНП, 105; Гом. Параўн. с т а л о к, у с л о н е ц.
СТАЛО'К м. Тое, што с т а л е ц. От яны i пайшлі, пасядалі на залезныя сталкі.
ЧК, I, 231; Маз. Параўн. у с л о н е ц.
СТАЛО'УНЩ м. Сталаўнік, хто сталуецца ў каго-н. У свайго сталоўніка гаспадыня толькі спытала, адкуль ён i колькі арабу дзе на возеры. Нав., ТЮ, 165.
СТАЛЯНЫ' (столяны) прым. Стальны. Ён сапог об сапог обколачавае, сталяну стралу заражувае. Рам., БС, I—II, 132; Беліца. Да вдарили девочки Крепко, громко в ладошки, В золоти перстинки, В столяны подковки. Шэйн, I, 175; Гом.
СТАНАВІ'ЦЬ (становиць) незак. Будаваць. Тоды цар узяв дом становиць. Рам., БС, III, 155; Навасёлкі Раг.
СТАНІЦА ж. Стайня. Да ци дома, дома яго сыночик? Да сами ж мы знаем, што ён дома, У новой станицы кони сядлае. Шэйн, I, 79; Гарволя Рэч.
СТАРАЖА'К (сторожак) м. Стораж. Сторожак етый пытаетца у яе: чаго ты плачеш? Рам., БС, III, 164; Навасёлкі Раг.
СТАРО'ЖА ж. Варта. У майго татачкі тры старожачкі: Першая старожа — сам татка на куце
Дадатковыя словы
апянелы, ектаць, надворе, разюшаны, сггянелы, спустоуваць, спякотлівы, спянелых, стагаваць, стаенька, стайлаваць, сталавальня, сталец, сталок, сталоунщ, станавіць
13 👁