СМАКО'ТНЫ прым. Смачны. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на смакотныя кавалкі. Палт., КС, 26.
СМАКОЦЦЕ н. толькі адз. Тое, што с м а к а т а. От смакоцце будзе. Кап., СЖЛ, 34. Параўн. с м а ч н а т а.
СМАЛЯНУ'ЦЬI зак. Выстраліць. При першым жа зручным выпадку падапрэ пад кулі. А то i смаляне ў спіну. Нав., СД, 346.
СМАЛЯНУ'ЦЬII зак. Перан. Паспяшацца. Глядзіце. Пабіраха як смалянула. Лупе., ВТ, 10.
СМАРКА'Ч м. 1. абразл. Сапляк. «Маўчы,— кажу,— смаркач, усю музыку мне сапсуеш». Лупе., ВТ, 156. 2. заал. жаре. Ёрш. Рыгор першы злавіу невялікага «смаркача» — ярша. Лупе., ВТ, 165.
СМАЧНАТА' ж. толькі адз. Тое, што с м а к а т а. Боршч параваў, i Анісім на ўсе грудзі ўдыхаў хатнюю смачнату! Саб., I, 326. Параўн. с м а к о ц ц е.
СМЕРЦЯВО'З м. Бамбардзіроўшчык. Дзесьці крояць смерцявозы неба — слёзы мацярынскія ім трэба. Смаг., К, 19.
СМЕ'ТНІШЧА (сметнище) н. толькі адз. Сметнік. По сметнищу ходили, теляжочки збирали, дружак даровали. Рам., БС, I—II, 342; Том. Алёнка замяшая Иваньку одного теста, да понясе бытто Иваньку, да на сметнищи выкиня. Рам., БС, III, 265; Перарост Том.
СМЕХАТУ'РА ж. толькі адз. Смяхоцце, смехата. Глянь на Ваську. Смехатура! Краўч., НХП, 527.
СМЕШАЧКІ толькі мн. ласк. смешкі. Добрыя смешачкі, Міцька. Лупе., ВТ, 13.
СМУРО'ДАВЫ (смуродовый) прым. Парэчкавы. И стоить на им три кусты: куст калиновый, куст смуродовый и куст супщиновый. Рам., БС, III, 151; Гарадзец Раг.
СМЯЛЯ'КА аг. Смяльчак. Маўляў, бачыце, які я смяляка? Гам., ША, 110.
СМЯРЦЕ'ННЫ (смяртенный) прьш. Балючы. Суставы помазать на руках и на ногах, и темя и небо: смяртенный зуб и отойдя. Рам., БС, V, 86; Целяшы Г ом.
СМЯЮ 'Н м. Рагатун, чалавек смяшлівы. Г эта ўсё адно, што пажаніць нашу лапатуху Хадоссю са смеюном Нічыпарам. Саб., ЖЗ, 9.
СНЕД м. толькі адз. Дошка альбо венік з саломы ці прутоў, якімі закрываюць на зіму паз, шчыліну (у вуллі). Выняли ены з улья снед и доўжэнь,— аж шаршни як высыплюць з вулья да пачнуць их кусаць. Серж., СРБП, 58; Лучыцы Маз.
СОБСКІ прым. Свой. А собскіх кароц_ дык ім i не карціць глядзець. Саб., I, 107.
СО'ВІСЛІВЫ прым. Сумленны. Ды яшчэ ж яна совіслівая вельмі, наша Ева. Палт., КС, 43.
СО'ЙСКАВАЦЬ зак. Даведацца, дазнацца. Ёсць такій чаловек, што пришов сойскаваць, зачим ты по чужих землях крадзеш дзевок. Рам., БС, III, 159; Навасёлкі Раг.
СО'УГАЦЦА незак. Хадзіць узад i ўперад. Я i то ўжо ўвесь твой верш вывучыла, хоць i соўгалася з хаты на двор. Дан., Ж, 19.
СПАВІВА'ЛА (сповивало) н. Спавівач. Да нехай идзе, да нехай несе сповивало дзицяци. Шэйн, III, 435; Дзякавічы Маз. Параўи. с п а в і в а н к а.
СПАВІВА'НКА ж.: вылузацца са спавіванкі — 1. станавіцца больш самастойным (пра дзіця, якое ўжо не спавіваюць). За зіму маленькі Максімка вылузаўся са спавіванкі i пачаў рачкі поўзаць па падлозе. Саб., I, 282. 2. перан. неадабр. пра з'яву (звычайна адмоўную), якая мінула ўнутраную стадыю развіцця. Вылузаўся ca спавіванкі фашызм i адразу ж ашчэрыў ікластыя зубы драпежніка. Саб., ЗПД, 9.
СПАГАДЗЯ': трохі спагадзя—трохі счакаўшы. Трохі спагадзя адчыняюцца дзверы. Сач., Д
Дадатковыя словы
алянуць, зяву, параўй, смалянуць, сметніш, смуродавы, смярценны, совіслівы, соугацца, спавівала, спавіванка
46 👁