ражыве як-небудзь i гэтага — скакунка Селіверстава. Дан., НД, 47.
СКАМНГЦА ж. Лаўка, услон, тапчан. У той святліцы скамніца, А на скамніцы скацерка.
ЛБВ, 403; Малая Слабодка Маз.
СКАПЫ 'ЦІЦЦА зак. Перан. Ап'янець так, што ісці i спатыкацца. Хіба я зломак які — ад аднае шклянкі скапыціцца. Саб., I, 138.
СКАРЭ'СЕНЬКА (скоресенько) прысл., ласк, скора (хутка). Бяжыць яна скарэсенька, Просіць бога шчырэсенька.
РП, 152. Бежиць яна скоресенько, Просиць Бога щиресенько. Шэйн, III, 388; Ельск Маз.
СКАСАВУ'РЫЦЦА зак. Паглядзець скоса, скасіцца. 1 хоць конь скасавурыўся на такога нязвыклага конніка i рвануўся, каб не даць яму сесці, Піліпок ca спрытам вавёркі апынуўся ў сядле. Шам., I, 55.
СКАЧАНЕ'ЦЬ зак. Адубець, скарчанець. Але, можа, яна мяне paтавала, без яе я напэўна скачанеў бы ў першую ж ноч. Шам., ВТБ, 98. сквіл м. толькі адз. Скогат. Узняцся тут страшэнны сквіл. Дуб., I, 403.
СКЕ'ПКА ж. Трэска. То ана ўхопіць яку скепку, ды мышку бье.
БКЭ, № 13; Камаровічы Маз.
СКІДА'ЦЦА незак. да с к i н у цц a. Ах, міла мая, не ўважай на гэто, што я так скідаюсе.
БКЭ, № 19; Камаровічы Маз.
СКГНУЦЦА зак. Ператварыцца (y што), пераварочвацца (y каго). Пойдем, сестра, у темный лес, да скинемся травою, Што братынька с сестрою! Дэмб., ООМГ, I, 538; Том. Яны як прыляцяць, адвяжуць крылля, скінуцца дзявіцамі i стануць купацца.
ЧК, I, 252; Мяркулавічы Раг. А он, як гэтые купцы паехалі, скінуўсе галубцом i палецеў за імі.
БКЭ, № 38; Ужынец Рэч.
СК1ПЕЦБ зак. Перан. Памерці, загінуць ад нажавой раны, вакол якой кроў спяклася. Разбойник кричить: «Не кажи, а то скипиш на ножи». Рам., БС, I—II, 28; Яроміна Том.
СКЛАД м. Выдумка. Дак я кажу, што песні правда, а сказки склады, а ён говора, што сказки правда, а песни склады. Рам., БС, IV, 115; Доўск Раг.
СКЛГЗЕНЬ м. Перан. пагард. Слізняк (пра чалавека бязвольнага, нікчэмнага). «Склізні!» — пагардліва скрывіўся Хрол. Мел., VI, 133.
СКЛІЗОТА ж. толькі адз. Макрата, калі ўсё пакрываецца сліззю. I гніла ў склізоце бульба, захлыналіся аўсы. Дуд., C, 77.
СКМЕ'ЦІЦЬ зак. 1. Заўважыць, убачыць, прыкмецідь. Яна адразу скмеціла на Алесевым ілбе гузяку i закрычала. Саб., II, 43. 2. Скеміць. «Я не маю чаго расказваць»,— скмеціў Рыгор, куды хіліць следчы. Саб., I, 214.
СКНА'РЫ прым. Скнарлівы, скнарны, скупы. Няхай i кажуць на вёсцы, што яна i скнарая, i сварлівая. Лупе., ВТ, 89.
СКО'КАЦЬ незак. Скакадь, танцаваць. Я ж маладзенька, Плешчу, скочу, Толькі свае грушкі Хочу.
ДФ, 451; Тонеж Лельч.
СКРУХЛГВЫ прым. Тужлівы, журботны, поўны скрухі. Недзе з таго, другога канца, таксама чуліся такія ж скрухлівыя ўздыхі гармоніка. Сач., Д, 425.
СКРУ'ЧАЦЬ незак. Адкручваць (круцячы адломваць). Hy, Міша, дык скручай вярхушкі.
КЖЧК, 163; Азяраны Раг. с к р у ш ь г ць зак. Засмуціць, замаркоціць. Здраствуй, здраствуй, да мой зяцюхна. Ты ссушыў, скрушыў маю дзяціну.
ВП, 237; Гом.
СКРЫТАЛЬ м. Скрыль. Адкалупнуўшы відэльцам ca дна чыгунка i паклаўшы на талерку свой ласунак — добра падсмажаныя, пратлушчаныя бульбяныя скрыгалі, Іван сказаў: «Яшку Качанка пракацілі на вараных». Шам., ВТБ, 237.
СКРЫГІТА'ЦЬ незак. Пішчаць
Дадатковыя словы
апянець, гітаць, еціць, просйць, скачанець, скепка, скнары, скокаць, скручаць, скідацца
16 👁