Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
СЕКАНУ'ЦЬ зак. Перан. Сцебануць (словам)....Самага Астаповіча неяк секанула на сходзе, што, маўляў, занадта ён добранькі, a таму распусціў такіх п'янюг, як яе зяць. Шам., ВТБ, 286. Параўн. с ц ё б н у ц ь. СЕЛЯЗЕ'НЕЧКА м. заал. ласк, качар. Селязенечка — то Іванічка, Шэра вутачка — то Ганначка. РП, 108; Раг. Параўн. селяз e н ь к a. СЕЛЯЗЕ'НЬКА (селезенько) м. Toe, што с е л я з е н е ч к а. Вынесла пани трех селезеньков. Первый селезенько — молодой Иван, Другой селезенько — молодой Василёк, Третш селезенько — молодой Михалю. Радч., ГНП, 6; Гом. СЕМ ІЛЯ'НКА ж. толькі адз. Семя льняное. Радч., ГНП, 13; Гом. СЕ'ПАЦЬ незак. Тузаць, намагацца. Воз быў цяжкі, i колькі ні сепалі яны з бацькам, каб адкінуць яго, не далі рады. Саб., ЗПД, 59. СЕРАДО'ЛЬНІ (середольні) прым. Сярэдні (па ўзросту). Што в том жите перепелица вывела детей, Старшія, большія, прочь полетели, Середольнія — засиротели. Дэмб., ООМГ, I, 527; Гом. СЕРПАНО'К м. Тое, што с арпа н к а. Нехай моя девочка дары гатуе, соколе, Мамци тонок серпанок, соколе. Радч., ГНП, 111; Гом. С ІВ ЕЦ м. Сіўка (пра каня сівай масці). Запрегайце сивца! Час ехаць до венца. ІПэйн, III, 397; Дзякавічы Маз. С ІГА Н У ЦЬ зак. Скокнуць. Не бачачы на ганку людзей, што віталіся з ім, сігануў праз пяць усходцаў на другі наверх. Шам., ВТБ, 154.ф сігануць вокам — хутка глянуць, кінуць вокам. Агледзеўся навокал, i толькі калі сігануў вокам на ясакар — успомніў, які сёння дзень. Саб., I, 196. Параўн. с і л і к н у ц ь. СІГА'СТА прысл. Робячы вялікія скачкі. Сігаста вырабляючы на снягу самыя мудрагелістыя петлі, некуды, мусіць яшчэ апоўначы, праскакаў заяц. Сач., Д, 73. СГД ЗЕНЬ (сидень) м. Чалавек без ног, паралічны. Дай Бог нашому сидьню семеро ног. Рам., БС, I—II, 294; Гом. СІЛЕ'Н НА (силенно) прысл. Вельмі модна. Ходжу, броджу, да силенно плачу, кого люблю, не побачу. Радч., ГНП, 140; Гом. СІЛІ'КНУЦЬ (силикнуть) зак. Тое, што с ir a нудь. Вол, як силикне — две вярсты! Як силикне — две вярсты! Рам., БС, III, 63; Балотня Раг. СІН ЕЧ А ж. толькі адз. Сінь. Ласкава ўсміхаўся ім, падміргваў, i густая сінеча яго журботных вачэй паступова пакарыла іх. Рак., БВ, 157. Белагрудыя ластаўкі кулямі выляталі з-пад кручы i, дакрануўшыся грудкамі вады, гэтак жа імкліва ўзляталі вышэй лесу, аж да самай сінечы неба. Саб., I, 140. СІНЮ ГА' ж. толькі адз. Мед. Ciнюха. Твар яе быў спаласаваны зморшчкамі, вочы ўваліліся, пад імі сінюга. Саб., I, 40. Бачыць увесь у маршчынках твар, вочы з мяшкамі сінюгі навокал. Саб., ЖЗ, 112. СІНЯВГЦА ж. Назва хваробы па колеру хворага месца. Синяя cuнявица, гноявая гноявица, ня тут табе ходить, ня тут табе гулять. Рам., БС, V, 92; Кашалёва Раг. С ІП У Х А ж. Жанчына сіпатая. Ты царица сипуха, а другая хрипуха, а третьтяя салопаха, сунимай своих слуг. Рам., БС, V, 120; Ларышча Гом. СІРО'ТАЦЬ незак. Жыць сіратой. И скажите мойму роду, что я сиротаю, Сиротаю удовою на чужой сторонцы. Радч., ГНП, 175; Гом. С ІЧ АТ (сичас) прысл. Зараз. Не разгартувай книги, а то я там сичас буду, и зъем тябе! Рам., БС, III, 74; Перарост Гом. СКАКУНО'К м. Перан. Чалавек, які часта мяняе месца работы. Двух загадчыкаў Тужыкаўскай школы настаўніца перажыла. Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянюг, секануць, селязенька, сепаць, серадольні, скакунок, сілен, сілікнуць, сіротаць, ілянка
3 👁
 ◀  / 177  ▶