Шэйн, -III, 434; Дзякавічы Маз.
CBE'TAM (светом) прысл. Вечарам, завідна. Мы пріехали светом. Радч., ГНП, 10; Гом.
СВЕ'ТЛАНЬКА (светлинка, святланка) ж. памянш. святліца. Пасярод мосту светланька стаіць. A ў той светланьцы Галечка сядзіць.
ЗП, 240; Тонеж Лельч. Повев коника до стаеньки, а Ганнусю до Светланки. Рам., БС, I—II, 33; Раг. А ў лесе Стаяла святланка арэхавая.
ЗП, 276; Дуброўка Гом.
СВЁКАРКА м. ласк, свёкар. Стану я i паслухаю, што людзі гавораць, як манго свёкарка судзяць.
ЛБВ, 509; Малешаў Жытк. Параўн. св я к р а т к а.
СВГНТУХ м. Хто паводзіць сябе па-свінску. А ён, свінтух, папракае, што я ліберал, беспрынцыповы, добранькім з усімі хачу быць... Шам., ВТБ, 118.
СВІНЧО' н. толькі адз. Парася. Гэта ж не тое, што з вёскі: хіба навозішся таго гною за свет, а тутшці свінчо, ці курчо якое выйдзе ўвосень на загон, дык яно не толькі травінку сашчыкне, a І зямельку трошачкі ўгноіць. Саб., I, 167. Параўн. сві нюч о к.
СВШЮЧО'К м. Тое, што с в i н ч о. Хлеб, бульба е. Свінючка гадуем. Нав., ВС, 321.
CBIPO'HAK м. Свіран. Сядзіць цяпер у свіронку, пад вартай. Сач., Д, 190. Зайшлі мы ў адзін, у тры, у дзесяць двароў. Свіронкі поўныя збожжам. Пал., КЗС, 9.
СВ1ЦГНА (свитина) ж. Світка. Хоць повенчаемся, да не поровняемся: Ты в жупане, я в свитине. Радч., ГНП, 128; Гом.
СВОЙСТВА н. толькі адз. Тое, што р а д з i н а. А я І не ведаў, што ў вас якое свойства ёсць, апроч вашых хлопцай. Саб.
БАС, 174.
СВЯКРА'ТКА (свекратко) м. Тое, што с в ё к а р к а. Одчиняй, свекратко, ворота, едзе к тобе невехна из далека! Шэйн, III, 420; Дзякавічы Маз.
СВЯКРО'УКА ж. Свякруха. У мяне ёсць свякроўка — Будзе рана ўставаці, будзе рана абуджаці.
ЛБВ, 279; Скарына Жлоб. Параўн. с в я к р у х н а, с в я к р у ш к а.
СВЯКРУ'ХНА (свекрухна) ж. Тое, што с в я к р о ў к а. Свекрухна каже, свекрухна каже, я с тобою, Рано з молодою. Радч., ГНП, 38; Гом. Параўн. свякр у ш к а.
СВЯКРУХНАЧКА ж. Ласк, да с в я к р у х н а. А свякрухначку задушьілі, задушылі, задушылі, Мяне, маладую, на волю пусцілі.
ВП, 376; Маканавічы Рэч.
СВЯКРУ'ШКА ж. Тое, што с в я кр о ў к а. Задумала думачак больш усіх: Як мне з церама ступіць, як мне свёкарка назваць, як мне свякрушку назваць?
ЛБВ, 280; Бялёўка Чач. Параўн. с в я к р у х н а.
СВЯЦГЛЩА (светилица) ж. Абрад. Дзяўчына, якая трымае запаленую свечку, калі ўбіраюць нявесту. Наша светилица при стене, На ей рубаха не ее, На ей рубаха сестрина. Радч., ГНП, 106; Гом.
СЕ'ДАЛА н. 1. Седала. Здымі курыцы з седала. Лупе., ВТ, 96. У дварах пад стрэхамі, у хлявах i ў пушках мосцяцца на седалы куры. Лупе., ВТ, 211. 2. перан. Сядзіба. Чакаючы поезда, прыйшоў пабачыць, як ён сказаў, сваё роднае седала. Рак., В, 164. Адных прысылаюць, а другія самі вяртаюцца на свае старыя седалы. Рак., В, 205.
СЕ'ДНЕМ:седнем сядзець — знаходзіцца дзе-н. пастаянна, не выходзячы, поседам сядзець. У прарыве быў цэх шасі, чаго толькі не рабіў там дырэктар; седнем сядзеў, а работа ніяк не ладзілаея. Саб., ЗПД, 129.
СЕ'ЙВА н. толькі адз. Россып. Калі ж падняліся на пагорак, перад вачыма разлыося цэлае сейва агнёў. Сач., БРВ
Дадатковыя словы
cbetam, cbipohak, пріехалй, светлйнка, свякратка, свякроука, чок
15 👁