адразу пафарбавала наваколле ў цемнаваты колер, i вечар, хоць людзі яго i не прасілі, румнуў у сялянскія хаты. Саб., II, 44. РУ'ЦЕНЬКА ж. бат. ласк. рута. Зеленая руценька, алентый цвет! Шэйн, III, 424; Дзякавічы Маз. РУЧАНЬКА ж. ласк. рука. А як улез у сені — шапку зняў I з правае ручанькі персня даў. ЛБВ, 43; Марохарава Жытк. РУЧНЫ' прим. Спрытны, умелы, майстэрскі. Узела собе невехночку И ручную, рабочую, На дзело охвочую. Шэйн, III, 421; Дзякавічы Маз. РЫБАЛО'ВЕЦ м. Рыбалоў. А наши хлопцы рыбаловцы Поймали жабу на болоти. Радч., ГНП, 18; Гом. РЫБАНЬКА ж. зборн. ласк. рыба. Да пайшлі хлопцы да рыбалоўцы рыбаньку лавіці. Б., II, 185; Бярэжцы Жытк. РЫЖАВГЦА ж. Назва хваробы па колеру хворага месца. Скула скулица, белая белявица, рыжая рыжавица... с чаго ты узнялася. Рам., БС, V, 91; Баршчоўка Гом. РЫЖО'ЦЦЕ аг. Чалавек вельмі рыжы. Глядзі, якое рыжоцце пайшло! Шам., IV, 267. РЬГНАЧАК (рыночек) м. памянш. плошча. А в коморы я воконце отчиняю И на рыночку поглядаю, По рыночку пылок гонить, Мой нелюбый танок водить. Радч., ГНП, 3; Гом. РЫНКА ж. Міска гліняная. Дужы хлопец сядзіць за сталом у одной майцы перад рынкаю i старанна абгрызае масол. Лупе., ВТ, 212. РЫ'НУЦЬ зак. Кінуцца, рынуцца імкліва. Паліцэйскія, забраўшы соль, некуды рынулі — шукаць, мабыць, самагонкі. Нав., СТ, 349. ф як у ваду рынуць — знікнуць. Аднак чалавек як у ваду рынуў. Саб., I, 227. РЭЗРУХ м. толькі адз. 1. Разруха. У горадзе цяпер не пражывеш: там рэзрух, галадуха. Нав., СД, 333. У той засталіся пасля страшэннага рэзруху цалюткімі хата, хлеў, двор. Дан., Ж, 144. 2. Беспарадак. У хаце Анісіма Папка быў рэзрух. Саб., I, 272. РЭ'КАТ м. толькі адз. Квакание, якое злілося ў бесперапыннае гучанне. Днём жабы кумкаюць ляніва, затое вечарам, калі ляжа на балота хісткая завеса туману, іх несціханы рэкат аж глушыць. Нав., СТ, 149. РЭ'ПЯШНЫ (репяшный) прым. Парэпаны. Положитя мне выговорить уси скулы и ўси болячки... тридевъять репяшных. Рам., БС, V, 79; Баршчоука Гом. РЭЧАВГСТАСЦЬ ж. толькі адз. Рэчаіснасць. Яе словы вярнулі мяне да рэчавістасці. Дуд., М, 31. ССАБАЧА'РНЯ ж. Сабакарня. Тады ж быў, кажуць, драўляны дом, просторны, увесь абкружаны кветкамі, сабачарнямі ды фермами. Лупе., П, 50. САГЛАСНЫ (согласный) прым. Дружны (калі жывуць у любві i згодзе— пра сям'ю). Головка моя бедная — ў мене мамочка не родная, семеячка не согласная, Сами посядуть вечерати, мене молоду пошлють по воду. Рам., БС, I, 9; Гом. САГРЭУ м. толькі адз. Саграванне....Вінаваты пасля доўга, нават для сагрэву ў мароз, баяўся ўжыць «паганае зелле». Шам., IV, 469. САЕ'Т м. Сукенка з тонкага сукна. Праз ноч адну на цэлы свет цудоўны шые ёй сает. Дуб., I, 324. САЖ м. Сажалка. Хозяин рыбной дачи или закота пріезжает с неводом, половит разной рыбы в большом количестве и пускает ее в озерко, поблизости притока
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баловец, рэпяшны, сямю, ўсй
15 👁