Што ты, Міхаська, хіба ж гэтак усё жыццё ўдаўцом i npaмадзееш?» — пытала яна. Саб., I 323.
ПРАМАНТА'ЧЫЦЬ зак. Груб. Прагуляць, патрадідь усё. Пакуль не прамантачыў усяго Хвашчоўскага скарбу. Лупе., ВТ, 260. Маёнтак, лічы, пан даўно прамантачыў, a гэта — рэшткі. Лупе, ВТ, 247.
ІІРАМО'Л м. Памол, мліва. Пайшоў Іванька, знайшоў вятрак, атабіў — дванаццаць дзвярэй — i ўзяў пад каменел прамолу.
ЧК, II, 161; Перарост Гом.
ПРА'ННЕ н. Мыццё. Хвалілася каравайніца, да што ў яе сем capoчак: «Адна на мне, дзве ў пранне, a чатыры ў кудзелі».
ЛБВ, 105; Хільчыцы Жытк.
ПРАНТ м. Прут (металічны стрыжань). Лезу ў дзірку, якую нехта зрабіў у агароджы, пазгінаўшы сталёвыя пранты так, што можна між імі праціснуцца. Сач., ЧН, 170. A тады падагналі вагоны, цёмныя, з вельмі маленечкімі вокнамі пад самой столлю, да таго ж на іх, гэтых вокнах, былі краты, зробленыя з тоўстых жалезных прантоў,— загадалі naгрузіцца i павезлі. Сач., ЧН, 160.
ПРА'НУЦЬ зак. Апранудь. Прышоў чалавек да гасподы ŭ пачаў збиратца ў дарогу: узлажыў чыстую, белую сарочку, абуў новые лапци и прануў чорную свиту. Серж., СРБП, 22; Лучыцы Маз.
ПРАНЬГРА аг. Пагард. Прахвост. Фашыст добра ведаў хітрага праныру, бо бачыў у ім шмат якія рысы свайго ўласнага характару. Шам., I, 444.
ПРАСЕ'ЧКА ж. Палонка. Я всадзіла хвост у прасечку i сказала: ловісе рыбка веліка i мала! БКЭ, № 23; Камаровічы Маз. Параўн. п p о л у б к а.
ИРАСКУРНЯ'ТКА (проскурнятко) н. царк, памянш. просвіра, просвірка. Не могу я стояти, колоса держати: Да мой колосок, як мескій пирожок, Да мое зернятко, як проскурнятко. Радч, ГНП, 32; Гом. Параўн. п роек у р к а.
ПРАСЛА'ЦЬ (прослать) зак. Паслаць. Прослала ана ему на лаве, а сабе на полцэ.
БКЭ, № 14; Камаровічы Маз.
ПРАСТАВА'ЦЬ незак. Тое, што п р а м а в а ц ь. Пайшоў nanepaдзе ўсыпанай гравіем дарожкай, што праставала між гонкіх соснаў. Саб., I, 132. Міходзя ківая галавой, узараў: «Давай прастуй цяпер у Баравы лясок!» Рак., СЛС, 8. Высокi i тонкі, трошкі скрыўлены набок — не так ад цяжару, як ад аб'ёмістай ношы,— ён прастуе па сцежцы i ўсё неяк падвіхвае на левой назе, быццам яна ў яго значна даўжэйшая. Рак., СЛС, 42. Платон упоцемку прастуе да ложка. Сач., АП, 226.
ПРАСТАРЭ'КАВАЦЬ незак. Гаварыць многа, пустое, несур'ёзнае. Годзе ўжо пра гэта, пайшлі куток які знойдзем. А то сталь на калідоры, на праходзе, прастарэкуем, быццам рабіць нам няма чаго. Сач., А, 83.
ПРАСТЫГНУ'ЦЦА (простыгнутца) зак. Працягнудда, прадоўжыцца. Масляная счасливая! Простыгнися до Вялика дня. А хто сиру не дае, Пехай тому нагніе. Шэйн, I, 121; Гом.
ПРАСЦЯЧО'К м. памянш. прасцяк. Макаед не падумаў, што такі прасцячок, зацюканы дзецьмі, як Шугачоў, можа быць не менш хітры i праніклівы. Шам., VI, 78.
ПРАТВАРЫ'ЦЬ (протворыть) зак. 1. Прыадкрыць. Да хвурью настроіў, да акно протворыў, да як пальнуў, так бусла забіў.
БКЭ, № 30; Камаровічы Маз. 2. Расплюшчыць трохі. Так он протворыў очы i гаворыць...
БКЭ, № 31; Юравічы Рэч.
ПРАТУРЬГЦЬ зак. Прагнаць, выгнаць. Але разумны сакратар райкома абодвух пратурыў. Шам, V, 189.
ПРАУЦО'М прысл. Калі цела выцягнута на ўсю даўжыню; ва ўвесь рост. Воўк сутарліва падняў галаву i тут жа апусціў
Дадатковыя словы
абёмістай, збйратца, несурёзнае, нятка, прамантачыць, прануць, прасечка, праслаць, праставаць, прастарэкаваць, пратварыць, прауцом, іірамол
21 👁