БлІзка нікоги не было, адно плескатаў ручай. Лупе., ВТ, 9. ПЛЕТНЯ ж. Пятля. От, стань коле хвоі, дай обнімі ё, а я цебе плетню завяжу. БКЭ, № 39; Ужынец Рэч. ПЛЕ'ЦІВА н. Спляценне. Наперадзе ўзнік, мацнеючы, уедлівы знаёмы свіст, разложыста грымнуў вельмі блізкі выбух, усплёснуў над плецівам кустоў агонь. Мел., II, 160. Некалькі з іх пазнала ў гэтым нізенькім i шчуплым чалавеку з густым плецівам чорных валасоў, з цыганскімі вачыма былога сакратара суседняга райкома. Мел., II, 430. ПЛІСІ'ЦА ж. Заал. Сітаўка, пліска. Весялей зацокалі салаўі, над лугам закалыхаліся плісіцы. Кап., СЖЛ, 41. плодзь ж. Дзіця. А ты, Ева, будет приносить плоди от мужа, воли яго и чижало табе будя! Рам., БС, IV, 3; Вылеў Том. ПЛО'СКАНІ толькі мн. Бат. Каноплі. А тые девки поўтякли, да ў лазьню, а одна девка у плоскани сховалася. Рам., БС, IV, 129; Перарост Том. Параўн. пос к а н i. ПЛУГА'Р м. Хто працуе на ворыве з плугам. Во ўжо i трактар выйшаў, i плугары выехалі. Краўч., НХП, 312. Барадаты, прысадзісты, з аўтаматам цераз плячо, ён запомніўся Хліменку сваёй нязгаснай нянавісцю да ворага, сваімі неразлучнымi марамі аб днях, калі «ўсюды на зямлі ўсталюецца мір i шчасце», «калі плугар возьмецца за плуг, а цясляр за сякеру». Краўч., НХП, 349. ПЛУ'СТАЦЬ незак. Бадзяцца (марна, невядома дзе). Браты гавораць: «Годзи табе плустаць по свету!» Рам., БС, III, 186; Гарадзец Раг. ПЛУТНІ мн. Махлярства, ашуканства. А ты думаў што? Даруюць? Па галоўцы пагладзяць за плутні. Мак., К, 186. ПЛЫТНУЦЬ зак. Скокнудь. Вутенятко плыгне, сеточки порее, со мною у плын пойдзе. Радч., ГНП, 74; Гом. ПЛЫН м. Скокі. Вутенятко плыгне, сеточки порее, со мною у плын пойдзе. Радч., ГНП, 74; Гом. ПЛЮ 'НДРЫ мн. Іран. Штаны. У схапшуса ён, схваціў свае плюндры да наўцекача, тольки пантопли митусяцца. Серж., СРБП, 72; Лучыцы Маз. ПЛКУСКАЦЬ незак. Лыпаць, моргаць (вачамі). «Я ведаў: Зоя — малайчына,— гаварыў ён.— Такая дачка — рыхцік я. I ўжо вочкамі плюскае». Дан., НД, 39. ПЛЯ'ЖЫЦЬ незак. Працаваць многа, напружана. А ты бачыў, як нашы дзеткі з капаніцамі ды лапатамі ўсё лета пляжылі на сваіх агародах? Губ., КНП, 338. ПЛЯМКАЦЬ незак. Чмякаць (гучна, уголас). Чаго ты плямкаеш ротам, як тая свіння? Есці хоць навучыся акуратна. Нав., В, 76. // Цмокаць губамі. Салдат з белым чубком, без пілоткі i без мундзіра, у заплямленай граззю майцы штосьці плямкаў губамі i шаптаў. Мел., МН, 16. ПЛЯ'СКАЦЬ незак. Зневаж. Гаварыць многа i абы-што. Пра што вы плешчаце? Шам., V, 411. ПЛЯСКУ'Н м. Гарэза. Трэба Любе сказаць, каб тая ўгаманіла свайго шчарбатага плескуна. Шам., ВТБ, 17. ПЛЯ'СНУЦЬ зак. Сказаць нечакана што-н., тое, што не трэба гаварыць. Сустрэнецца добры чалавек, але плясне ўголас сапраўднае прозвішча, стары адрас ці яшчэ што, І гатова, правая. Ш ам, IV, 67. ПЛЯСУ'ХА ж. Танцорка. Пыталися у совки, ти будим женитися, Ти я не скаку ха, ти я не плясуха. Радч, ГНП, 149; Гом. плячэць незак. Раздавацца ў плячах. Ішлі гады, рос, плячэў Юрка. Сач, Д, И. ПО'ДАЛЕКУ (подаляку) прысл: Далёка. И якся пошли уводин* бок овечки уси, отыйшли пода
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

годзй, нікогй, плоскані, пляскаць, пляскун, пляснуць, подалеку, поўтяклй, схапшўса, ісіца
22 👁