ПАТрУСГЦЬ зак. Пабегчы трушком.' Сабака падціснуў хвост i патрусіў у бульбоўнік. Дан., ЗА, 83. ПАТРУХАВА'ЦЬ (потруховать) незак. Патрэсваць. Ён правай нагой потупавая, шовковой бородой потрухавая. Рам., БС, I— II, 197; Гом. ПАТРЭ'ПАНЫ дзеепрым. Парэпаны. Маці падабрала даматканую сваю спадніцу i звычна села на калёсы, спусціўшы з драбінак патрэпаныя ногі. Мел., V, 11. ПАТРЭ'ПКІ мн. Атрэп'е (адыходы пры трапанні). Але аднойчы ўвечары, калі на комінку гарэла лучина i маці, нагнуўшыся над грэбнем, дзёрла лён, ён павярнуўся да яе тварам, доўга глядзеў, як хутка І спрытна аддзяляе яна кужаль ад патрэпак. Сач., Д, 66. ПАТУ'ЛЯ (потуля) прысл. Патуль, да таго часу. Потуля ты стояла, и колола, и порола, тело сушилапушила, покуля я тябе не знала. Рам., БС, V, 17; Маркавічы Гом. Потуля молився, покудова пошла из вочей кров. Рам., БС, IV, 3; Вылеў Гом. ПАУ м. Паўлін. Па той траве пава йшла, пава йшла, А за ёю паў ляцеў, паў ляцеў. ПНСА, 129. ПАУГО'Н м. Адлегласць у 40 м. Чуе, аж чорт атляцеў c паўганоў, узбиуса на алешыну да так жаласливо плачэ, аж заливаецца. Серж., СРБП, 94; Лучыцы Маз. ПАУЗЛ Е'ССЕ (повзлесье) н. Узлессе, узлесак (край леса). Туман, туман по повзлесью дорожка лежала. Рам., БС, I—II, 73; Гом. ПАУКВАТЭ'РКІ (полкватэркі) ж. памяти, палавіна кварты чаго-н. Талімон, взяў бы i ты якое полкватэркі, погаварыў бы, выпіў бы седзючы. БКЭ, № 16; Камаровічы Маз. ПАУНЮ'ТКІ прым. Вельмі поўны. Паўнюткі куфэрак. Лупе., ВТ, 25!э. ПАУРО'ЗА ж. Матуз, шнур. Убачыла раптам на падаконніку забытую паўрозу, якой спавівала Верачки апошнімі днямі. Мел., VI, 49. ПАУСТАВА'ЦЬ (повставать) зак. Устадь. Повставалі аны. Ідзе чоловек, Аны просяцса зноў. БКЭ, № 6; Камаровічы Маз. ПАХА'ПЛІВА прысл. Паспешліва, прагна. Другія тым часам капаліся пахапліва ў кошыку. Мел., II, 268. Юрый, паглядаючы час ад часу ў бок немцаў, адплёўваючы ваду, што аплывалсез пілоткі, са лба, цякла ў рот, пахапліва курыў. Мел,, II, 19. ПАХВА'ТНЫ I прым. Зухаваты, маладзецкі, які трымае сябе хватам. Да таго ж быў аднакласнік, хлопец відны; пахватны на выгляд, i любая дзяўчына палічыла б за гонар прайсціся поплеч з ім. Сач, БРВ, 259. ПАХВА'ТНЫ II прым. Пра адзенне, якое сядзіць спрытна, франтавата. Толькі Марылька, якая ўвесь час працавала побач са Сцяпанам Фамічом, не ўцярпела, збегала ў домік i, захапіўшы кароткі, пахватны кажушок, накінула яго на плечы Пятру. Краўч, НХП, 405. ПАХЛГСТАВАЦЬ (похлистувать) незак. Хлястаць час ад часу. Жана мужа да й на суд повяла: Вяде, вяде, вяде, да посвистувая, По потылицы похлистувая. Рам, БС, I, 246; Перарост Гом. ПАХМУ'РА прысл. Змрочна, нявесела. «Ты прьшшоў?» — пахмура спытаў Бабёр. Краўч, НХП, 468. ПАХО'ПКАМ прысл. Таропка. Miша астаецца за вартавога. Каштан пахопкам прабягае вачамі принесения паперкі, хмурнее. Нав, СТ, 224. «Трэба ехаць»,— падхопліваецца Гадун. Выпіваюць астатнюю гарэлку, пахопкам закусваюць. Нав, СТ, 23. ПАЦО'ПАЦЬ зак. Некаторы час спешна хватаць сябе за што-н. ён запыніўся, паляпаў, пацопаў сябе па кішэнях дый кажа: «Пропуск дома забыўся». Саб, БАС
Дадатковыя словы
атрэпе, патрухаваць, патрэпкі, патуля, паугон, паукватэркі, паунюткі, пауроза, пауставаць, пацопаць, похлйстувать, узбйўса
3 👁