ПАЛЯРУШ м. Паралюш, параліч. Дужа пагода паганая была... дождж i дождж, каб на яго naляруш. Сач., A, 42.
ПАЛЯТУ'Н (полятун) м. Лятун (той, хто лятае). Соловейко полятун, расхорошій щабятун, На заре рано ўстае, голосно песни пяе. Рам., БС, I—II, 213; Перарост Гом.
ПАЛЯТУ'НЧЫК (полетунчик) м. Памянш. да п а л я т у н. Соловейко мой, щебетунчик мой, полетунчик мой, Ты ж не щебечи, в гору летучи. Радч., ГНП, 166; Гом.
ПАМА'ЛЕЙ прысл. Паволі. Падумау, што спяшаецца касіць, i прымусіў сябе ісці за касою памалей. Кап., СЖЛ, 37.
ПАМАЛЕ'НЕЧКУ (помаленячку) прысл. памянш. памаленьку, не спяшаючыся. Помаленячку играй, Мое косточки бразчать Мяне сястра зарезала. Рам., БС, III, 263; Перарост Гом. Параўн. п а м а л ю с е н ь к у.
ПАМАЛЮ 'СЕНЬКУ прысл. Тое, што п а м а л е н е ч к у. Ой комару, комарусеньку, Ведзи меня помалюсеньку. Шэйн, III, 422; Дзякавічы Маз.
ПАМАНДРАВА'ЦЬ (помандровать) зак. Пусціцца ў дарогу. Ой хочешь, живи, хочешь, прогоруешь, Або, серденько, вслед помандруешь. Радч., ГНП, 154; Гом.
ПАМАРАКА ж. Слупняк, аслупяненне. «Добра яшчэ, што памараку на каня не нагнаў»,— зноў загаварыў «знаўца». Мел., V, 74. У грудзях Цімоха нешта торгнулася, апякло, бы памарака схапіла: ён стаяў як не на сваіх нагах i не ведаў, што казаць — мову адняло, i ў с яго яго сціснула ўнутры нешта шчымлівае. Кап., СЖЛ, 38.
ПАМАРАКАВАЦЬ зак. Маракаваць, абдумваць некаторы час. Трэба таксама, па-мойму, добра памаракаваць пра тое, як абе~ рагчы левы фланг фронту. Мел., II, 244.
ПАМА'УЗЛІВА прысл. Прагна, сквапна. Тоўсты, як кот, абышоў вакол стала, агледзеў прысмакі, памаўзліва аблізнуўся, але тут жа зморшчыйся i пакрццій галавой. Шам., V, 424.
ПАМЕ'ЖАК м. Мяжа, узмежак. А па вёсках — прасторы: ні памежкаў, ні пана. Дуб., I, 317.
ПАМЕ'НЕЦЬ (поменеть) зак. Па* меншаць. Замуж выйшла крас' ная, ще й погорело, Ще и заботы поболело, ще и силушки поменело. Радч., ГНП, 136; Гом.
ПАМГЖДА (помижда) прыназ. Паміж. Сыны мое возлюблянныя! ти ня можно помижда вас кого-небудзь знайти, штоб на зямлю сыйти и принять плоть чалавечацкую? Рам., БС, IV, 4; Вылеў Гом.
ПАМОТА (помога) ж. Дапамога. Став шукать ён сабе хлопчика ли помоги. Рам., БС, IV, 143; Беліца.
ПАМОРАК м. Мор. Быў вялікі паморак на людзей и на гаўядо. Серж., СРБП, 33; Лучыцы Маз.
ПАМЯЛГШЧА н. павел. памяло. А памялішча то печ замяце.
ЗП, 233; Тонеж Лельч.
ПАНАЖО'УШЧЫК м. Хто ў бойцы карыстаецца нажом. Паведамілі, што прокурор патрабуе тэрміновага суда над браконьерам i панажоўшчыкам i хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. Краўч., НХП, 566.
ПАНАСТРО'ІЦЦА (понастроіцца) зак. Настроіцца, падрыхтавацца для чаго-н. Бачуць медзьведзі, што беда — понастроілісь хвузьей біць.
БКЭ, № 25; Камаровічы Маз.
ПАНЕВЯРА'ЦЦА незак. Трываць, жыць у няшчасці. Можа таму, што Харціна звыкла за ўсё свае жыццё паневярацца, яна магла змоўчаць. Саб., ЖЗ, 217. Лепш на горкай асіне павісну, чым усё жыццё паневярацца з гадам печаным. Саб., ЖЗ, 89. Сапраўды, старшыня вярнуўся на хутар. Без сям'і, што без цяпла. На
Дадатковыя словы
аленечку, енець, палятун, палятунчык, памандраваць, памаузліва, панажоуш, панастроіцца, сямі
20 👁