прым. Таицавальна-песельны. Радч., ГНП, 235; Гом.
ПАДТЫ'КАНЫ :падтыканая баба — у якой падаткнута, падабрана спадніца. Ажно бежыць за мужыком з качаргою падтыканая баба ŭ дубасіць его na naтылицы ŭ na чом папало. Серж., СРБП, 68; Лучыцы Маз.
ПАДХВА'ТНА прысл. Зручна. I так, каб ніхто нават з сям'і не бачыў, палавіну адсыпаў у Міходаву жменю, а другую палавіну Міход сказаў высыпаць у правую кішэшо пінжака, каб там, у каменданта, падхватна было дастаць іх i высыпаць на стол. Саб., БАС, 183.
ПАДХЛОПЕЦ м. Юны хлопец. Гарманіст, фарсісты падхлопец, сядзеў закапыліўшы губу, на покуце. Кап., Ж, 93.
ПАДЦЕ'ЧЫНА жь Падцёк (прыпухласць пасля ўдару). Крывая падцечына ўзбегла на вока. Саб., II, 57.
ПАДЦЖАВАЦЬ зак. Падпільнаваць (дачакацца зручнага моманту). Надвячоркам я знарок, падцікаваўшы, калі Яўхімка вярнуўся ca школы, пайшоў да яго. Саб., II, 28.
ПАДЦІКОУВАЦЬ незак. Падсцерагаць. Ёй здавалася, што за кожным дрэвам яе падцікоўвае небяспека: ці то воўк, ці які яшчэ лясны звер. Саб., БАС? 163.
ПАДЧАРО'ВАК м. Падчарэўе. Толькі гэта стары nepaeярнуў кабанчыка дагары нагамі, каб добра падсмаліць падчаровак, аж бачыць — Стась бяжыць. Саб., БАС, 26.
ПАДШОПНІК м. Назва лугавой птушкі. Паволі... над кветкамі кружылі стракозкі, матылі, пырхалі, час ад часу імкліва падаючы ў траву, маленькія i шустрыя лугавыя птушачкі — падшопнікі. Сач., ЗМП, 54.
ПАДШЫВА'ЛЕЦ м. Хлапчук-падлетак. Скажа, бывала, які падшывалец... паўдня будзе ганяцца, пакуль злосць сваю кулакамі на яго спіне ўтаймуе. Сач., БРВ, 92. Мой падшывалец Пеця яшчэ ўчора з самага ранку назбіраў букет. Дан., MH, 87. Цішыня панавала толькі да таго моманту, пакуль не прачыналіся дзеці. Але вось у двор выбягалі з футболам падшывальцы. Дан., НД, 100. Была акурат тая пара, калі пчолы бралі рукамі за парэпіны кары, залазілі ў самую гушчэчу i абабіралі цвет, каб у выпадку якой прастуды іх маці маглі заварыць яго ў гарнушку i лячыць ад кашлю грудзі. Саб., I, 22. Caмі ведаеце, якая радасць ад такіх падшывальцаў. Лупе., ВТ, 156. I найбольшы з гэтых падшывальцаў толькі з кнігі чуў npa гарадавіка. Дуд., C, 11. Параўн. п а д ш ы в а н е ц.
ПАДШЫВА'НЕЦ м. Toe, што п а д ш ы в а л е ц. Тут, ведаеце, некаторыя з падшыванцаў рукі грэюць. Шам., V, 656.
ПАДЯЛДЫКНУЦЬ зак. Груб. Сказаць у падтрымку што-н. падбухторшчыцкае супраць каго-н. Хто вас прасіў? Хто вам пад'ялдыкнуў? Мак., K, 46.
ПАЖА'БІЦЦА (пожабицса) зак. Зморшчыцца. Ена вся пожабилась. Радч., ГНП, 10; Гом.
ПАЖАЛКАВАЦЬ зак. Пашкадаваць аб чым-н. Ірына закруціла тугім вузлом касу, не забыўшыся пажалкаваць, што за апошнія гады каса прыкметна патанела. Дан, MH, 19.
ПАЖЫЛЫ толькі мн. Сухажыллі (каленныя). Ня вынеш ты етаго жала такога зельля табе дам — з живыя с тябе порву жилы и пажылы. Рам., БС, V, 121; Par.
ПАЗАДАЧЫЦЦА зак. Пашчаслівіцца, пашчасціць, удацца. Няўжо не пазадачылася? Губ., ДП, 270.
ПАЗАМУ'ЗДАВАЦЬ (позамуздовать) зак. Зацугляць, закілзаць. Яны коній позамуздовали етых. и стали класць етый свой струмэн, седлы. Рам., БС, III, 158; Чавасёлкі Раг
Дадатковыя словы
абіцца, ванец, падты'каны:падтыканая, падтыканы, падялдыкнуў, пазамуздаваць, пожабй, пожабйцса, позамуздовалй, сямі, тылйцы
26 👁