Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры (1983)

 ◀  / 177  ▶ 
наць абяцанае. Ды i Варка, пула, падмелася аднаму з горада [бульбу прадаць]. Карш., ПБ, 27. ПАДМ О'СЦЕ н. Падполле. Хвошч забраўся ў падмосце. Лупе., ВТ, 259. ПАДН АЧВАЦЬ незак. Паддражніваць, падахвочваць. Мужчыны, хлопцы, усе ў хаце глядзелі на зайчика, смяяліся, падначвалі яго i Сароку. Мел., V, 147. ПАДНЕ'БНЫ прым. Паднябесны. Звонкія, срэбныя ніці птушыных спеваў апальваюць паднебны прастор. Нав., CT, 149. ПАДНІМ А'ЦЦА (подниматца) незак. Браць на сябе абавязкі. Ён и объявився: я не могу сад садзить! Донесли ето цару, што такій и такій парань поднимаетца за садовника. Рам., БС, III, 184; Гарадзец Раг. ПАДНЯДЗЕ'Л ЕНЫ дзеепрым. Прыбраны, святочны. I кожны дзень на змярканку, паднядзелены, спяшаўся ў клуб. Сач., БРВ, 252 ПАДО'КАННЕ (падоканье) н. Тое, што п а д в а к о н н е. Але только ось пришла ноч, глядзяць, аж ён устаў з дамавіны да и ходзиць па падоканью. Серж., СРБП, 54; Лучыцы Маз. ПАДО'ЛЬШ (подолын) прысл. Далей. Год, то наверно будзем, каа, нуждатца, а што подольш — Господзь ведая. Яще ун будзем и сами живы. Рам., БС, I, 157; Навасёлкі Раг. П А Д О СА К м. Падасінавік. Цяпер чакай казлякоў, падоскаў, ваўнянак. Дан., Ж, 146. П А Д П Е Р Ц І зак. Падставіць. Пры першым жа зручным выпадку падапрэ над кулі. А то І смаляне ў спіну. Нав., СД, 346. ПАДПЯРА'ЗАНКА ж. Падпяразка, тое, чым падпяразваюцца. Я выпрасіў у мачыхі яшчэ i акрайку, вытканую на ўзор слуцкага пояса, прырабіў да яе кутасікі, І выйшла добрая падпяразанка. Саб., ЗПД, 180. ПАДРУ'Ж Ж А (подружже) н. Сяброўства. Бог табе дав горкую долю, худое замужжё, не любое подружже. Дэмб., ООМГ, I, 536: Г ом. ПАДРУ'Ж Ж АЙКА (подружьейко) н. Памянш. да п а д р у ж ж а. Спутало ножки заружьейко, А выбило вочки замужьейко, Что не верное подружьейко. Радч., ГНП, 205; Г ом. ПАДСЕ'ЛЬЦА (подсельце) н. Невялікае паселішча паблізу сяла. Мы с того с подсельца, где монахов растригають, на холеру высылають. Рам., БС, I—II, 186; Том. ПАДСМАКАВА'ЦЬ (подсмакувать) зак. Смакаваць. На тым мосту ляжав вол пячоный и ли яго часнок товчоный и нож точоный: и еж и рэж, и подсмакувай. Рам., БС, III, 432; Перарост, Том. ПАДСМ ГХВАЦЦА незак. Падсмейвацца, кпіць. Няхай бацька i падсміхваецца з яе, няхай што хоча гаворыць. Краўч., НХП, 402. ПАДСО'БШ К м. Рабочы падсобны. Юрка моўчкі падаў знак памочніку i падсобнікам заняць месцы на агрэгаце. Краўч., НХП, 369. ПАДСТЬГРЧЫЦЬ зак. Перан. Падштурхнудь. Не, не спадабаліся Касту сю Тужыкі. Ліха ж яго падстырчыла тады даць згоду ў абласным аддзеле народнай асветы сюды ехаць. Дан., НД, 43. ПАДСУДО'БЩ Ь зак. Перан. Падстроіць, учыніць (звычайна непрыемнае). Трэба думаць, якую выкрутку шукаць, што ж ён такое падсудобіць, каб ведала, як свінню падкладаць. Губ., КНП, 355. ПАДТА'КВАЦЬ незак. Выказваць згоду з чыёй-н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так». «Дзе ты іх бачыў?» — хацела спытаць, але надумала, што лепш не выказваць сумненняў, што маці некалі вучыла: дурню лепш падтакваць. Шам., V, 512. ПАДТА'НЕЧНЫ (подтанечной
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падоканне, падольш, падруж, падсельца, падсмакаваць, падсобш, падсудобщ, падтанечны
3 👁
 ◀  / 177  ▶