Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
L Сігеда МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ДЫЯЛЕКТНАГА СЛОУНІКА БРЭСТЧЫНЫ Дыялектны матэрыял, які ўключаны ў гэту падборку, быў запісаны ў апошнія гады (пачынаючы з 1968 г.) у розных вёсках i раёнах Брэсцкай вобласці. Увесь дыялектны матэрыял падаецца ў графічным запісу, прынятым у сучаснай беларусдай дыялектнай лексікаграфіі. Такі запіс, натуральна, не можа перадаць усіх тонкасцей вымаўлення дыялектных слоў. Напрыклад, у некаторых гаворках пад літарай «ю» (пераважна ў новых закрытых складах пад націскам) «скрываецца» або дыфтонг [у1] (злюг, Радзеж Маларыцкага р-на), або г, падобнае да у (громютнык 'расліна дуброўка серабрыстая', Трышын).* Не абазначана вымаўленне напаўмяккіх зычных р i к: р перад i i э закрытым у гаворках вёсак Радастава Драгічынскага р-на i Павіцце Кобрынскага р-на '(рэба, брікь, вріхь, рія, брэжэ, 'частка галаўнога ўбору, які надзяваюць свацці на вяселлі' (Павіцце Кобрынскага р-на), а к перад канчаткам э (закрытым) у гаворцы Радастава (баляскэ 'шчыкеты\ вёлкэ 'драўляныя вілы з двума рагамГ). Не размежаваны э 'закрытие i адкрытае ў радастаўскай гаворцы. У даследуемых гаворках перад i або перад і, падобным да у, вельмі часта зубныя (радзей губныя i цвёрданёбныя) зычныя вымаўляюцца цвёрда: с-пуд ніх (Сял.), тігько, кулісок, сутік, на двюр (Рад.), кулітка 'тронак нажа\ нючка, злюг, курчі (Радз.), калдубіць (Пуг.) i г. д. (У дужках пададзены ўмоўныя абазначэнні вёсак, пералік якіх гл. ніжэй). Цвёрдае вымаўленне гэтых зычных у нашым слоўніку не абазначана. У некаторых словах i ix формах у абсалютным пачатку перад i ў гэтых гаворках вымаўляецца модны варыянт фанемы /j/: йістэ, йідло, йідять, йіх, з йім, але ў прынятым тут графічным запісу ў гэтым выпадку ŭ не пішацца; гэта ж датычыцца моцнага або часцей слабога j у иачатку непачатковага складу перад i: стойіть, мойих
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

моййх, іjі
5 👁
 ◀  / 289  ▶