СЬЛІ'ЖЫК м. Невялікая рыба, падобная да ўюна. Сьліская рыбка, без лускі, большим сьліжыкі ні растуць. СЬЛІ'ШЧА н. Сцелішча. Лён сьцеляцца на сьлішчы, снапкі развязуящ i сьцеляш. Чатыры нядзелі паляжыць i трэба падымаць. У нас сьлішча каля азярца было, так i звалі — азярцо. Кіломятра паўтара ад дзярэўні да сьлішча. СЬПЁ'ШКА ж. Скараспелка (пра бульбу, агуркі). Сьпёшка скора расьце i цьвіце. У мяне сьпешкі тры баразны, ужэ можна капаць. Гуркі еьпешкі, пяць сёня ўзяла, але пустацьвету многа. СЫПУ'Н м. Сухі, сыпучы, як пясок, снег, a таксама дрэнная пясчаная зямля. Сьнег сыпун, як пясок Зямля нецікавая, сыпун нейкі. СЫЧО'УКА ж. Пасма нітак на клубку. Як плоха матаяш, то сычоўка ссыпацца мажэ с клупка. ТА'ЛЬКА ж. Тонка спрадзеныя ніткІ. Пралі бабы тальку, выпрадалі тоненечка-тоненечка. 3 талькі ткалі намёты. , ТРАЯ'К м. Бервяно даўжынёй 6 метраў. Траякі на дошкі рэзалі (траяк 'старадаўняя манета' ў Беларусі = — 1 1/2 кап. (3 грошы)' — Шатзрнік). УЛАВІ'ЦЬ зак. Злавіць. Улаві гуску малую, ня ўкусіць цябе. УНО'РЫСТЫ прым. Скручаны, з цвёрдай драўнінай. Унорыстая дзераво, скручаная, яго ні ўсеч. УПЕРАКу прысл. Сунраць. Як табе-пя стыдна, уперак усіх пашла, нястыдніца ты. УРО'ДНА прысл. Урадліва. Як уродна, тады грыбоў кучамі, чародамі растуць грыбы. Хто пабяжыць першы, ведая месты, баравікоў нарэжа кош. Сёлята ніўродна, дробнянькія ягады. УСЬМЯТНУЦЬ зак. Упрэць. Каноплі ў печы ўсь.мягнуць, як алей усяроўна. ЦУ'РКА ж. Лядзяш. Цурак многа вісіць. Во малымі дзецьмі палізалі цуркі, i горла ні балела. ЦЬВЕХ м. Цвік. Многа цьвяхоў купіў, чыстакол гарадзіць буду. Цьвяхі жалезныя. Памянш. цьвяшок. ЦЭР ж. Нарасць на дзераве. Губа — ад бярозы, а на алешыня цэр, цэр жоўтая, іскра напала на цэр — ні пату шыць. , ЦЮХЛЯ'К м. Матрац. Цюхляк c пільсьці. У нас бы
Дадатковыя словы
сычоука, талька, улавіць, унорысты, цурка, цьвяшбк, ўсь-.мягнуць
5 👁