РАССЬВІТА'ЦЬ незак. Світадь. Рассьвітая, трэба ўставаць.
РЫЗЯ'НКА ж. Коўдра, вытканая з анучак. 3 рызьзя ткалі рызянкі. Плацьця парвецца, рвалі на лентачкі i ткалі рызянкі, a аснова із радна.
РЫ'СА ж. Баразна, рад узышоўшых караняплодаў. Па пяць рыс атвялі палоць. У нас рысамі шчытаюць: гэта мой участак пяць рыс, гэта твой участак пяць рыс.
РЭ'ЗЬНІК м. Балотная трава. Сьвіння ядуць добра рэзьнік, на крыніцы ў вадзе расьце.
САЛАДЖА'ЦЬ незак. Станавіцца салодкім. Саладуху рашчынялі з жытняй мукі, ставілі ў печ, i яна стаіць там ці на прыпячку i саладжая. Асаладжаць зак. Стань салодкім. Мука асаладжая ў дзяжы, потым кісьня.
САМАДЗЯЛКО'ВЫ прым. Самадзельны. ё самадзялковы дымар, пчол паткурваць, а раней трапку запаліць i дыміць (самадзелак 'самадзельная рэч' — Шатэрнік).
СЕ'ДЗЬБА: сёдзьба сядзёць. Сядзець працяглы час, не падымаючыся. Баба бывала седзьма сядзіць, прадзе тальку.
СІЛЯ'ЦЬ незак. Нанізваць. Дубова лісьця зрбіралі, на нітачку сілялі, тады павесяць у будыніну вяслы l сохнуць. Бывала пойдзяш у лес, возьмяш нітку, іголку i сіляяш лісьцяйка.
СІНЯ'УКА ж. Малая каляровая рыбка.
СПРЭ'КУ-ВЕЖУ прысл. Спакон вякоў. Спрэку-веку, калі ідзе дош на Барыса, дык на гару бярыся..
СТАНДАФА ж. Укапаны ў зямлю слуп, на які кладзецца перніы вянок зруба. На дубовых стандарах ставяць дом. Сагніе стандара, i дом асуняцца, тады новую патстаўляюць стандару.
СТАРЫ'К м. Месяц у апошняй квадры. Первая квадpa сышла, потым другая квадра, пасьледняя квадра — старык. Саўсім сходзіць месяц — кажуць старык. Памянш. старычок.
СТРЭНЧ ж. Клопат, турбота. Хлопяц вот стрэнчы вам дастаўляя: тоя ні хоча, тога дай.
СТРЭ'НЧАНЬНЯ н. Клопат, турбота. Надаела стрэнчання каля печы.
СУВЕ'Й м. Мяцеліца. Сувей вялікі ночы быў.
СУ'ДЗІНА ж. Пасудзіна. Каноплі клалі ў судзіну ў цёплую ваду, i яны там прэюць
Дадатковыя словы
пбтым, рассьвітаць, рызянка, седзьба, стрэнчаньня, сіляць, сіняука
19 👁