кладуць, ён прэя, робіцца чорны, ніткі саджаюць у яго і красяць.
МІНТРЭЖЫЦЦА незак. Адчуваць недамаганне. Дзіця мінтрэжыцца, нешта яму нёздаровіцца. Скаціна мінтрэжыцца, яг забалея (мінтрэжыцца 'трывожыцца'; мінтрэжыць 'трывожыць' — Шатэрнік).
МЫЛАТЫ прым. Бязрогі (пра карову). Мылатая карова.
МЯЧЭЎНІК м. Балотная расліна.
НАДОБ'Я н. Госці. Ён справіў надоб'я. У тэй хаця было надоб'я.
НАЗЫВІШЧА н. Назва. За нашым сялом палосы — сялібныя, асіньнікі, доўгія, начовачкі, шырокія, кабылья галава — разныя назывішча (званьне 'т. с.' — Яшкін).
НАСАТКА ж. Бочачка. Насатка, як вядро, у ёй толька два дны і дзірачка. Бандары робілі насаткі, начоўкі выдалбалі.
НАСТРЭНЧЫЦЦА зак. Намучыцца, нагаравацца. Настрэнчылася я за свой век.
НЕДАСЕК м. Загана ў палатне, калі ўток слаба прыбіты бёрдам. Недасек наткала.
НОЧЫ прысл. Ноччу. Ночы было хмарна, хай ба дожджык сабраўся. Днём нас папалілі, у Студзішча пагналі, а ночы ўжо красныя прышлі, тады дармо было.
НЯСТЫДНІК м. Сараматнік.
НЯСТЫДНІЦА ж. Сараматніца.
ПАЛІК м. Гестка. Мушчынам сарочкі шылі, цьвіклы ўстаўлялі, а на плячуках палікі.
ПАМАК м. Кусок намокшага бервяна. У рэцы дзерава як крэпка намокня, то — памак. Кажуць: намок, як памак. Як мочаць каноплі ў возяры, наверх кідаюць памакі, кап пянька аптала на дно (памак — 1. вымакшая вязка канопляў; 2. Іран. Непаваротлівы тоўсты чалавек — Шатэрнік).
ПАРАДНІЦА ж. Дарадчыца. Я ўжо ні парадніца ім: часамі яны пераспораюцца.
ПАСАБЕ прысл. Паасобку, асобна. Яны пасабе спалі, пасабе елі.
ПАСЁЛЬНІЦА ж. Жанчына, якая любіць хадзіць па хатах.
ПЕЛЯКА ж. Пяшчаная, неўрадлівая глеба. На пеляца нічога ні расьце, нават трава ні хоча расьці. Наша зямля — пеляка, тыднік і запыліць.
81 👁