Старонка 65
◀ / 289 ▶
КАМАРНЯ ж. зборн. Многа камароў. Камарні столька, за камарнёй німа як у лес іці (камарно 'т. с.' — Шатэрнік). КАНЬ ж. Спосаб кладкі сцяны, калі бярвенне закладваецца ў шула. Сьценку ні рубім на вугал, а робім кань. Гэта канявая сьценка. КЕЎКНУЦЬ зак. Піснуць (пра ката). КЛЫ: вышываць на клы. На абразы вышывалі рушнікі на клы, панямношку в аднаго канца і з другога, а абрус вышываяцца укрух. Завязаць на клы (на кол). Платок завязала на кароткі на кол. Лясёнку зьвязуяш на клы і нясеш траву. КЛЮБА ж. Таўставатая трэска. КАСТРА ж. Кастрыца (кастрыца 'т.с.' — Шатэрнік). КРАТАЦЦА незак. Варушыцца. Аш чырвана ад жукоў на бульбя. Паляджу, што крачуцца на лісьцяйку, страшка ажно (кратацца 'зварушыцца з месца'; кратаць 'чапаць' — Шатэрнік). КРУК м. Матыка з двума зубамі. КРУКАВАЦЬ незак. Апрацоўваць зямлю крукам. Крукуюць крукам на рысах, дзе цьвёрда. КУБАР м. Плеценая невялікая карзінка. У кубар паложаць аблупляную лягушку, ставяць кубар на дно і ловяць ракаў. Памянш. кубарык, кубарычак. Кубарык із бяросты, ягады зьбіралі ў кубарычкі. КУНАТЫ прым. Густы, купчасты. Каноплі былі галавістыя, кунатыя: гэта густыя галовачкі, кунаценькія. Кунатая бяроза. КУПАВІЦА ж. Трава, што расце ў балоце на купінах. Купавіца — зялёненькая трава, расьце на балоцінках кустамі. КУСТАЎЯ н. зборн. Кусты, хмызняк. Кустаўя многа на нашай санажаці. ЛЕТАШКА ж. Цяля, якое перазімавала. ЛІН м. Лінь. Ліны красныя, плодзяцца ў гразі (лінь 'т. с.' — Шатэрнік). МАСЬЦЁВЫ прым. Пародзісты. Наша кошка масьцёвая. МАХАВІЦА ж. Месца ў лесе, заросшае мохам. Дзе баравы мох расьце, там махавіца кажуць, а на балоця імшарынка. МАЧАН м. Лясная расліна, якую выкарыстоўвалі для фарбавання. У леся мачану нарвуць, у гаршкі на-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 289 ▶