ФАЙНЫ прым. Добры, спрытны, прыгожы. О, дзеўка яна файная, ні гэтакаго хлопца ёй трэба.
ХАЛЮКІ мн. Памінкі. Бывая, як панапіваюцца на халюках, як пачнуць скакаць ды песні спяваць: нябожчыку сваё, а жывому сваё.
ХАЎКАЦЬ незак. Зяхаць, спускаць дух. Як дам, дык і ні хаўкняш. Адзін ці два разы хаўкнуў — і ўсё, і выпрастаўся, бедалага.
ХВАНДА ж. Складка на адзенні. Сярмяжка ў дваццаць хвандаў.
ХРОБУСТ м. Шыракалістая крохкая расліна. Хробуст расце на мокрум месці — каля карчоў, каля канавак.
ЦЕНГЛЯ прысл. Заўсёды. Прывалачэцца цёнгля, каб душу толькі ад'ядаць. Ён цёнгля быў такі — спакойны, разважлівы.
ШАХРАЙ м. Неашчадны, раскідлівы чалавек; транжыра. Хіба з такім шахраям што калі будзяш мець — яму нічого ні шкада, усё недзя параздае, недзя параскідая.
ШЛЕЙКА ж. Падвясны шэст для адзення. У дзеда была шлейка вешаць адзежу, і ў нас шлейка была.
ШЛЫКНУЦЬ зак. Нырнуць пад што-небудзь, схавацца. А ты шлыкні пад адзіяло — яна цябе там ні знайдзя, ні здагадаяцца, што там можаш быць.
ШЛЯГА ж. Кувалда з кавалка дубу забіваць калы. О, гэто шляга! Тры разы стукнуў — і кол на тым свеці недзя. Яго і шлягай ні заб'еш, дурня гэтаго.
ШТЫЛЯЦЬ незак. Кідаць. Ён так далеко штыляя каменя. што, здаецца, і ні відаць, дзе той падая.
ШЧАВЕЙ м. Шчаўе. Цяпер шчавей ні збіраям на балоці, сеям у агародзі.
ШЧАЎНЫК м. Лугавая расліна, лапушыстая, з высокім сцяблом, з семем, накшталт як у грэчкі. Шчаўныку много панарастало каля канаўкі.
ШЧОЛАК м. Рэдкая частка стравы. Шчолаку дабаўця, а то адна гушча: я ні люблю густого супу.
ШЧЫНАК м. Сена, збітае граблямі ў ахапак; пласт. Са шчынкаў копкі складаям. У гэтай копцы ні больш як дзесяць шчынкаў сена.
ШЧЫНЯЦЬ незак. Пластаваць. Трэба сена шчыняць, копкі класці, а то дождж каб хаця ні пайшоў.
87 👁