ФАЛИНЫ прим. Добры, спрытны, прыгожы. О, дзеўка яна файная, ні гэтакаго хлопца ёйтрэба. ХАЛКЖГ мн. Памінкі. Бывая, як панапіваюцца на халюках, як пачнуць скакаць ды песні спяваць: нябожчыку свае, а живому сваёў ХА'УКАЦЬ незак. Зяхаць, спускаць дух. Як дам, дык i ні хаўкняш. Адзін ці два разы хаўкнуў— І усё, i выпрастаўся, бедалага. ХВА'НДА ж. Складка на адзенні. Сярмяжка у дваццаць хвандаў. j ХРО'БУСТ м. Шыракалістая крохкая расліна. Хробуст расце на мокрум месці — каля карчоў, каля канавак. ЦЕ'НГЛЯ прысл. Заўсёды. Прывалачэцца цёнгля, каб душу толькі ад'ядаць. ён цёнгля быў такі — спакойны/ разважлівы. ШАХРА'Й м. Неашчадны, раскідлівы чалавек; транжыра. Хіба з такім Шахраям што калі будзяш мець — яму нічого ні.шкода, усё недзя параздае, недзя параскідая. ШЛЕ'ЙКА ж. Падвясны шэст для адзення. У дзеда была шлейка вешаць адзежу, i ў нас шлейка была. ШЛЫ'КНУЦЬ зак. Нырнуць пад што-небудзь, схавацца. А ты шлыкні пад адзіяло — яна цябе там ні знайдзя, ні здагадаяцца, што там, можаш быць. ШЛЯ'ГА ж. Кувалда з кавалка дубу забіваць калы. О, гэто шляга! Тры разы стукнуу — i кол на тым свеці недзя. Яго i шлягай ні заб'еш, дурня гэтаго. ЩТЫЛЯ'ЦЬ незак. Кддаць. Ён так далеко штыляя каменя. што, здаецца, i ні відаць, дзе той падая. ШЧАВЕ'Й м. Шчаўе. Цяпер шчавей ні збіраям на балоці, сеям у агародзі. ШЧАУНЫ'К м. Лугавая расліна, лапушыстая, з высоким сцяблом, з семем, накшталт як у грэчкі. Шчаўныку много панарастало каля канауки ШЧО'ЛАК м. Рэдкая частка стравы. Шчолаку дабаўця, а то адна гушча: я ні люблю густого супу. ШЧЬГНАК м. Сена, збітае граблямі ў ахапак; пласт. Са шчынкаў копкі складаям. У гэтай копцы ні больш як дзесяцъ шчынкаў сена. ~ ў ШЧЫНЯ'ЦЬ незак. Пластаваць. Трэба сена шчыняць, копкі класці, а то дождж каб хаця ні пайшоў
Дадатковыя словы
адядаць, забеш, спакойныі, хаукаць, ценгля, шахрай, шлыкнуць, шчаунык, щтыляць
4 👁