Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
ГО'РБА ж. Куча. Такую горбу картопляў згнаілі -г— ну i гаспадарэ. ГРА'ДКА ж. Адкрытая наеденная шафка для посуду, лыжак i ІНШ. Міскі i талеркі на градцы ў нас стаяць. Сыночак, скоч у хату, вазьмі з градкі брусок i прыняci мне. ГУМО'УЦЫ мн. Гумавы абутак (боты, чаравікі). Гумоўцы, якія трэ было б купіць на восянь — якраз на макрэчу добро было б. * ГЭ'ТТА прысл. Тут. Гэтта паетау — якраз добраё месцо для яго. ДРАБЯ'СТ м. Тычынкі (найчасцей — з ляшчыны), пры дапамозе якіх прыціскаюць i прымацоўваюць дубцамі слой саломы да латы надчас крыцця. A драбясту такога добраго насёк — заглядзенё! Цяпер i крыць можно пачынаць. Толькі дубцоў мало. ДУРЬГЦА ж. Чалавек, які робіць не падумаўшы; дурніца. Ты от паказаў бы гэтуй дурыцы, што i як} а то зноў зробіць ні тоё. ДУРЭТД м, Няхітры, непрыстасаваны да жыцця чалавек; дурань. Хіба ён паслухая цябе, дурэц гэты — ўбіласё нешто ў галаву, то i чаўпе сваё. ДЫМГЦЬу незак. Апрацоўваць спецыяльным спосабам цыбулю, каб не пагнала ў стрэлкі. A ў мяне добрая цыбуля, i ўсю вунь дымлю на камінку цэлую зіму. ДЫ'РБА ж. Тонкі, вы.сокі, як жэрдка, чалавек. От вырасла, як дырба, ды што з таго — худая, сухая. ДЖВАТНУЦЬ зак. Ударыць вельмі модна. Узяў кала ды як джвагня na карові. ДЖВЭ'НГАЛО н. Той, хто гаворыдь надакучлівя адно i тое ж. Джвэнгало старое, як ты мне абрыдло, ратунку німа! ___ ДЖВЭ'НГАЦЬ незак. 1. Стукаць, грукаць. Хто так джвэнгая каля калодзяжа вядром? 2. Гаварыць адно i тое ж. От джвэнгаяш бясконца над вухам. ДЖСА'ЦЬ незак. \. Бідь. Джгаю кажын дзень, як скаціну якую, а ён усяроўно сваё право правіць. 2. Шпарка ІСЦІ, бегчы. Палядзі, хто гэто так джгая цярэспаля? ДЗВГНУЦЬ зак. Скрануць з мееда, пацягнудь. Наклалі воз, як дзвінуць. ДЗЯУЧУ'К м. Дзяўчынка-падлетак. Дзяўчук пабег. Колькі гэтай бабі гадоў, а як дзяўчык усё — невысокая, худзенькая, рухавая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

горба, градка, гумоуцы, джвэнгаць, джсаць, дзяучук
7 👁
 ◀  / 289  ▶