Старонка 50
◀ / 289 ▶
ВОПСЫС прысл. Не зважаючы ні на што, сляпіцаю, нагла. Што за чалавек? Вопсыс у вочы лезя. ВЫНДРЫМУСЫ мн. Непатрэбшчына, неверагоднасці, выдумкі розныя. Кажны дзень усё новыя вындрымусы ў яго. ВЫЦЕПКАЦЦА зак. Так абшморгацца (пра адзенне), што ніткі пачынаюць аддзяляцца. Рукаў у каптанчыку выцепкаўся, дай зарублю, а то брытко — ніткі вісяць. ВЭДЛУГ прысл. Паводле, у параўнанні. Вэдлуг учарашняго, то ты мало скасіў сёня. ВЯДРОНЫ прым. Багаты, ураджайны. Такія вядроныя сады ў гэтум годзі, от будзя яблыкаў! Увесь базар слівамі заваліця, такія вядроныя яны ў вас. ГАЛЬ ж. Голае, даступнае вятрам месца. Што ты раўняяш? Наш сад на галі — падуў вецяр ды атрос усе аблыкі, пабіліся, як адно. ГАЛУЗА м. і ж. Недацёпа, галава садовая. Эх ты, галуза, галуза! Колькі ні вучы цябе, а ты як быў дурням, дык дурням і застаўся. ГАЛЯНКА ж. Скібка, ломцік. Я галянку каўбасы з'еў, смашная. ГАЛЯЦЬ незак. Бегаць, лётаць. Дзе гэта ты так цэлы дзень галяяш? Вялікі ўжэ хлопяц у яе, за дзеўкамі ва ўсю галяя. ГАЧКА ж. Матыка. У агародзі зарасло ўсё, усохло, трэба прапалоць хоць збольшаго, гачкаю пагакаць. ГІБА ж. Мера (у ткацтве). Гэта ж дзевяць гіб кужалю толькі той зімою выткала! ГІЧАНЁ н. Лісце бурачнае. Зеля нарвеш свіням — гічаня трохі, картаплянішча, макрыцы якой. ГЛЕНІК м. 1. Высушаны брусок абалоні, з якога дралі лучыну. Высахла, як гленік. 2. перан. Нага, калена. Нашто ты выставіла свае гленікі, каб людзі лядзелі? ГЛЫМЗАЦЬ незак. Есці без адчування смаку (без ахвоты, похапкам, па хваробе). Калі тут есці? От глымзануў раз—два ды пабех. Які з яго работнік? Ні есць саўсем. Раз ці два глымзане дый годзі. ГОНЫ мн. Мера даўжыні (каля 120 крокаў). Праз цэлыя гоны мо, мо далей — ідзі так просто, надыбаяш. ГЛЫЦЬ м. Той, хто есць спяшаючыся, пражорлівы, прагны чалавек. Глыць ты, ні ясі, а глытаяш. О, табе глыць гэты нешто ўпусціць!
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 289 ▶