Старонка 48
◀ / 289 ▶
І. П. Чыгрын З ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ЧАМЯРЫ СЛОНІМСКАГА РАЁНА АБЖАЦЦА зак. Кончыць жніва. От абжацца толькі збольшаго, там вальней дыхнем. АБЛІВАНЦЫ мн. Гумовыя чаравікі. Такія спрытныя абліванцы я сабе купіла — і цёплыя, на байцы: цяпер то ўжэ не прамокня нага. Адзень абліванцы — дождж ідзе. АБЭРЖА ж. Нешта вялікае, нязграбнае, пасудзіна часцей за ўсё, але і пра чалавека, пра жывёлу могуць сказаць тое ж. Куды ты гэтую скрыню ў сені валачэш, абэржу такую, усе сені заваліш. Абэржа — ні кабыла. АД'ЯДА ж. Згрызоцце, здзек. Ад'яда адна, колькі ты ў мяне будзяш пытаць адно і тоё ж. Як я ні старалася, а зрабіць нічого ні магла — толькі ад'яда сэрца. АЦОЎКНУЦЬ зак. Абрызгнуць. Малако ацоўкло — я яго піць ні буду. БАБОК м. Лугавая расліна, расце на мокрых мясцінах. Якая там трава? Адзін бабок парос. БАРМАКІ мн. Густыя жалезныя вілы грузіць каменне, буртаваць бульбу і інш. Ні забудзь бармакі ўзяць, будзям каменё з канюшынішча звозіць. БАЎЦІЦЬ незак. Заганяць боўтам рыбу ў сачок. Сёня па рыбу пайдзем. Я застаўляць буду, а ты — баўціць. БЗДОР м. Здор. А дзядзько любіў бздорам блінцы мазаць. БІНДЖУР м. Аб'едзенае сцябло расліны, дрэўца. Вунь убіліся каравэ ў агарод, усе картоплі рэсцілі, адны бінджурэ пааставаліся. Столькі гічаня карові дала, хоць бы бінджур адзін пакінула — з такім смакам усё з'ела. БЛАШЧЫЦА ж. Клоп. Развяла блашчыцаў — жыця німа. БЛЫНТАЦЦА незак. Сноўдацца, таптацца; блытац-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 289 ▶