Старонка 47
◀ / 289 ▶
перажываць. Труднаваласа баба, як аспадара на вайну забралі. ТРЫВУЛЬНО прысл. Трывала. Кап мяса кусок ці сала — другоё дзело, было п трывульно. ХВАРАВЕКІ прым. Хваравіты. А ён і быў хваравекі ўсё жыця, та й памёр рано. ХІХОЛ м. Састаўленыя разам снапы льну ці лубіну. Мая баба лён ці лубін лоўко і скоро ў хіхлы ставіла. ЦЫБУК м. Цвёрдая частка пяра з крылаў і хваста. Такі цьвёрды цыбук у гэтум пярэ, як дзьвік сяраўно. ЧАРНАМОЛЯЦ м. экспр. Брудны, неахайны чалавек. Чарнамоляц ты, памыўса п трохо. ЧАШОЙКА ж. Асобная пасма на клубку нітак. Кап хоць ні паспускаць чашойкі, ба ўся мая работа дарма будзя. ЧУЧАЛКА ж. Костачка (на пальцах рук). Забівоў дзьвік і зьбіў чучалку. ШТЫРБАЦЦА незак. Штурхацца. Ні штырбайса, ба дам здачы. ШЧАЙКА ж. неадабр. Неслух. От шчайка якая, дзеда перастала слухаць. ШЫЛЬБАБОН м. Фасоля. У нас гэту пасолю называцюць хто — тычкавая, а хто — шыльбабон. ЯДЖГАР м. Ёрш. Яджгар — рыба смашна, аля натто калюшча чысьціць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 289 ▶