Старонка 45
◀ / 289 ▶
ПАКАЛАТКА ж. груб. Глотка. Маўчы, ба зара заткну тваю пакалатку. ПАМАК м. Сажалка, дзе мачылі лён, пяньку (у мінулым). Даўно ўжэ німа памакоў у нас, ба лёну ніхто ні сея. ПАСОЛЯ ж. Фасоля. Гэты рок пасоля ўрадзіла. 2. Суп з бульбы і фасолі. Скажы, каб мама ўзоўтра зварыла пасолі. ПАТКАЛОТКА ж. Бульбяны суп, падкалочаны грэчневай мукой. Німа с чаго паткалотку зрабіць, ба мука кончыласа. ПАТРАВА ж. Ежа. А мае ш вы дзетачкі, німа ў міне для вас сёня ніякай патравы смашнай. ПІСКУР м. Пячкур. Бацько мне казоў, што піскурэ ў норах жывуць. ПІШЧЫКІ толькі мн. Кончыкі пальцаў рук ці ног. Што, узяло за пішчыкі? Я табе казала, кап цяпло адзявоўса. ПЛІСАЎКА ж. Пліска. Лянь, як плісаўка хвосьцікам ківая. ПЛОШЧАЙ м. Касач. У нас сіні плошчай пад вокнамі расьце, а жоўты — на балоці. ПЛЮХАТА ж. Кепскае надвор'е, слота, плюхота. Ні прападзе той конь, а ў такую плюхату і сам змарнуяса. ПОДБІВО н. Падкладка (у адзенні), падшэўка. Трэба мне купіць на подбіво чаго дзяшоўшаго. ПОПЛІСКА ж. Адна з планак, якія набіваюцца на капылы. Я новыя попліскі ўставіў, ціпер доўго падзержацца. ПРАЙНЯ ж. Пральня (на рэчцы, возеры). Ніна пыталаса, дзе ты, та я ёй сказоў, што пашла на прайню. ПРЫЛЯПАЦЬ зак. Прыбіць. Прыляпаў быля-як во гэтыя штынкеты і недзі пашоў сабе. ПУСТАБРЭХІЧ м. Пустабрэх. Нагаварыў быля-чаго гэты пустабрэхіч. ПУХЛЯК м. Падбярозавік. У нас пухлякі ніхто ні бярэ, а як найдзе, та нагой паткіня і пашоў. РАЗЬВЕЙ м. Пясчаная неўрадлівая глеба. Дзе тыя агуркі добрыя вырастуць, калі тут адзін разьвей... РАЗЬВІЛКІ толькі мн. Месца, дзе перакрыжоўваюцца дарогі. Ты зьбірай чарніцы каля разьвілак, а я потум падыду.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶