сваё кацэмбы доўгія! Ні хватая табе места на сваёй пасцелі?
КАШАРЫЦЬ незак. Старанна і доўга мыць (бруднае, заношанае адзенне). Што гэта ў цібе рубашка, як у шмаравоза? Кашару, кашару і ніяк ні аткашару.
КВІЧАЦЬ незак. Пішчаць. Чаго ў цібе так парасята квічаць? Хіба ты іх пакарміць забыла сёня?
КІЯШ м. Рагоз (балотная расліна з чорнымі шышкамі). Кіяш на балоце расьце, дзе макрэй. 2. Колас (шышка) рагозу. Кіяшэ як патсохнуць, та натто пухам разьлятаюцца, а так кіяшэ мяхкія, як с плюшу. 3. Пачатак (верхняя пладаносная частка кукурузы). Такія кіяшэ харошыя на кукурузі, прынёс паказаць вам.
КЛЯКОТКА ж. Званок, які чапляюць жывёле на шыю. Недзі пашла мая карова, і ні знаю, дзе шукаць. Кап была клякотка на шыі, та, можа, й нашоў бы дзе.
КОЎЗАЛКА ж. Каток. Нашыя хлопцы як пайдуць зранку на коўзалку, та чакай толькі ўвечары.
КУЗЁМКА ж. Пасудзіна з кары для збірання ягад. Памерзьлі ў гэтум годзі ягады, хіба толькі ў кузёмку іх зьбіраць, а ні ў кошык.
КЯЎКНУЦЬ зак. Яўкнуць. Яго ш на маіх вачах забілі, і слова ні ўсьпеў сказаць, толькі кяўкнуў і гатоў.
ЛАЙБАНКА ж. Лаянка. Хай сея той кусок, ды ўсё, нашто табе лішняя лайбанка зь людзьмі.
ЛЕДВО-НІЛЕДВО прысл. 1. З вялікай цяжкасцю. Ледво-ніледво дастала яблыко, аш патскочыць прышлосо. 2. Нарэшце такі. Ну, дачакаліса цібе ледво-ніледво.
ЛЫБІЦЦА незак. асудж. Усміхацца. А ты чаго так лыбіса? Тут німа нічого сьмешнаго.
ЛЮШКА ж. Юшка. Ні забуцьця прыкрыць комін, толькі люшку да канца ні закрывайця.
МАЦЯРКА ж. Бульбіна-насенніца. Як пападзецца мацярка, та аткінь яе ўбок.
МІРГАЦЕЦЬ незак. Мігацець, мігцець. Вун зорачкі міргацяць. Нешто галава баліць, а ўваччу ўсё міргаціць.
НАМАГЧЫ зак. Наверадзіць. Мусі, добро намагла сабе ногі, цалы дзень ходзячы па лесі.
ПАВОДЗЯ н. Паводка. Хіба ні адзін гот такого паводзя ні было, як у гэту весну.
ПАЗАГУМЯНІ прысл. Загуменнем, не па вуліцы. Чаму ты ні ходзіш, як людзі, па дарозі, а ўсё пазагумяні?
82 👁