А. А. Крывіцкі РЭГІЯНАЛЬНАЯ ЛЕКСІКА 3 ПАЎНОЧНАЙ ВЩЕБШЧЫНЫ Рэгіянальныя словы, якія ўвайшлі ў гэту падборку, запісаны ў 1974 г. на поўначы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў в. Бярнова Віраўлянскага сельсавета пры збіранні матэрыялаў для Лексічнага атласа беларускай мовы. Пераважная болынасць слоў была зарэгістравана,ў час «праграмных» i звычайных гутарак з мясцовымі жыхарамі Мщалаем Андрэевічам Пётрусем i яго жонкай Яўгеніяй Рыгораўнай, калгаснымі пенсіянерамі, людзьмі гасціннымі, добрымі i сардэчнымі. Мікалай Андрэевіч паведаміў таксама мясцовыя назвы рыб i шмат рознай лексікі, якая звязана з традыцыйнай лоўляй рыбы i яе апрацоўкай. Ен заўзяты рыбалоў, выдатна ведае сваё чыстае, прыгожае i даволі вялікае Бярноўскае возера (з усімі яго падводнымі i надводнымі насельнікамі), каля якога на адным з высокіх пагоркаў размешчана веска. Гаворка вясковых жыхароў па фанетыды i марфалогіі слоў тыповая для паўночнай Віцебшчыны. Да гэтага варта дадаць толькі наступнае. Вельмі-выразная ў гаворцы, так сказадь, «невыразнасдь» канцавога ненаціскнога a ў адкрытым складзе: пучыни, павёсьма, тріпалка, сена, баба, цъправа, къла i г. д. У некаторых выпадках такое вымаўленне ўспрымаецца нават як адсутнасць гука. Але звычайна чуецца сярэдні, па пад'ёму, але вельмі кароткі нейкі «безгалосы» галосны гук (голас перастае гучаць быццам бы на нейкае імгненне раней, чым закончыцца «выдыхание» канцавога галоснага). У мясцовай гаворды досыць паслядоўна выступае таксама адна марфалагічная асаблівасдь — формы з -ы(-і) у назоўнікаў жаночага роду тыну вада9 зямля не толькі ў давильным, але i ў месным склоне адзіночнага ліку; к вады, к травы, к сястрі, на сцяны, на сп'шы, i г. д
Дадатковыя словы
падёму, пучынй, спшы
6 👁