Так яно і вялося. Слова называла, слова смяшыла, слова выхоўвала.
Змяняецца час. Змяняюцца людзі. Змяняюцца словы. Паміраюць людзі, але не паміраюць словы. Яны часам толькі засынаюць у нас саміх, каб потым зноў вярнуцца. І калі праходзіш каля таго месца, дзе стаяла хата твайго дзяцінства, яны, як добрыя ластаўкі, апаноўваюць цябе і бяруць у палон. І твае вусны міжволі шэпчуць: «Добрая была хата».
119 👁