Старонка 28
◀ / 289 ▶
Мяк! Глухі моцны ўдар тупым прадметам Ням! Плёх! Па голым целе. Плясь! Сцёб! Пугай, дубцом, бізуном Таўхель! Тоўх! У грудзі, у бок (злёгку) Трах! Трэсь! Шарах! Моцны ўдар (любым спосабам і па любым месцы) Шлёп! Па голым целе Яго моўныя кантакты з жывёламі Асноўным сродкам для падтрымання «моўнага» кантакту са свойскімі жывёламі, як мне здаецца, былі інтанацыя, гучнасць і тэмбр голасу. Усё гэта было на дзіва багатым. Калі добра ўслухацца, там можна было знайсці свае легата, андантэ, крэшчэнда і сфарцанда. А жывёла вельмі добра чуе «моўную» сітуацыю. Вось стаіць запрэжаны конь, ногі дугой, расставіў вушы і дрэмле. Сена ў возе да верху. «Тр-р-р!» — крычыш яму з інтанацыяй «Но-о-о!», і ён ідзе. І наадварот: уносіць 'ідзе ў разнос' конь з гары, хамут з'ехаў на вушы, перадок б'е па задніх нагах, а ты гэтак лагодненька тузаеш нацягнутымі лейцамі: «Но-о, конік, но-о». Але ж голас твой просіць: «Ну, пацярпі, братка, яшчэ крыху, яшчэ». Для ўсякай жывёліны было і сваё спецыяльнае слова, каб паклікаць яе, адагнаць або адвярнуць 'направіць у жаданым кірунку'. Гэтыя словы даюцца ў табліцы. Сапраўды бясконцае яно — роднае слова. Дзівосна яно гучыць: летуценні — заранка — ветразі — я сумую па табе — бывай. Калі ж часам тут праглядаецца салёнае дзедаўскае слова, то яно ж вельмі прыдатнае да народных пачуццяў і думак. Жывая мова не для вегетарыянскага вуха. Ёсць там і многа слоў для адмоўных рыс чалавека. Але гэта не значыць, што людзі заўважаюць толькі благое. Добрае не патрабуе асаблівай назвы. Яно і ёсць добрае. Хтосьці сказаў: «Чым больш у мове народа назваў для гультая, тым больш працавіты гэты народ». У нас казалі: «Благому каню — пуга, а гультаю — мення». Мянушка, значыць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 289 ▶