гадась пашоў (агульны сэнс: як на зло)
Драг! Дрог! Нехта стукае ў дзверы (драгае, другае), сячэ палку, якая ляжыць на нечым цвёрдым
Ёк! «А ў мяне ў грудзях — ёк!» (як нешта абарвалася)
Жох! Раптоўнае наступленне нечага нечаканага: «А ён — жох! — і прыехаў»
Квіт! Вокліч незадавальнення чыім-небудзь нецярпеннем: «Усё ўжо, квіт — мінуты ня можыць бяз гэтага курыва»
Пух! Вінтоўка страляе
Пібіп! Аўтамабіль дае сігнал
Тах! Вінтоўка страляе
Тра-та-та! Кулямёт, аўтамат страляе
Трох-трох! Нехта падпраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла
Хляп! Нехта рэзка зачыніў дзверы або яны самі закрыліся, напрыклад, ветрам
Цоп! Нехта нешта хуценька схапіў
Шась! Раптоўнае наступленне нечага нечаканага: «А ён — шась! — і прыехаў»
Калі нехта б'е, штурхае і інш.
Выць! Глухі моцны ўдар тупым прадметам
Гак! Моцны ўдар (любым спосабам і па любым месцы)
Дзюб! Чым-небудзь вострым (або вельмі хуткі кароткі ўдар)
Дзюг! Глухі моцны ўдар тупым прадметам
Джгель! Жгель! Кароткі рэзкі балючы ўдар пугай або рэмнем
Лах! Моцны ўдар па корпусу
Лусь! Па лобе, па галаве
Ляп! У морду, у храпы
Лясь! Па голым целе. Лясь! — найбольш моцны ўдар. Астатнія больш сімвалічныя, каб паказаць сваю сілу
83 👁