гік — узбіраецца ён на пугірак, падцягваючы правую нагу. I боты яго: шлок-шлок-лох-лох! — б'юць шырокія халявы па лытках. Ен! Каму ж яшчэ быць! «Здароц, начнік! — вітаецца маді першай,— усё жаронцы майстрэчыш».— «A майстрэчу, хай йіх халера, надо, ж. Усё ж сотня йікая будзіць».— «Ціхуці! Хто гэта — Маці прыслухоўваецца. Штых-штых-штых! — сыпле нехта драбняком з-пад фермы. Хто ж гэта? Відаць, баба. Kaвиль-кавыль — i яна ўжо зварочвае за пуню. Прысядаю, углядаюся ў цемень на фоне неба. Ды.гэта Мікіціха — філосаф! Леташнюю асянчыну патроху карові на подсціль носіць. Хай сабе носіць... Я ў маткі за падстарожку. Усё чую i бачу. Нашто нам сабака. ён болі за мяне зьесь... Квяк-квяк!— Мікіціха ўжо за канавай. Шчалык — зачыніла вароты, прайшоўшы калгасны пастаўнік, i прапала ў чарнільнай цемры. A Барманскі ўжо раскурвае цыгарку — na-na! i нешта дудукае з маткай. Мне шкада каня. Ен час ад часу трасе галавой i робідь гэтак п-п-фф-рр-р! Прытаміўся. I галодны. Я нават чую, як у яго ў жываце бурчыць: юрр-р! У каня, як i чалаве* ка, калі ён выхартаецца, юрчыць у жываце... Але вось Барманскі ўжо дакурыў, гіп! — хуценька ўстаў, пагладзіў пяшчотна свой камень, праверыў падпругу i — валюх! — закінуў сябе адным махам у калёсы. Склыг-вы~ ы-х! — застагнаў нямазаны перадок, конь, не чакаючы голаса вазніцы, рупіыў насустрач дому, насустрач доўгачаканаму начлегу... Многа чаго пачуеш у родным краі. Расказваць прл гэта — яшчэ раз вярнуцца ў дзяцінства, у дзіўпую казку матчыных слоў. Але ў кожнагаў—свая казка. I толькі адзін ты сам гаспадар. Ці ж словамі перакажаш казкусон? А вось дзеючых асоб казкіўу— матылькоў, травы, пахі — можна засушыць i інвентарызаваць. Вось яны — цені i адгалоскі рэчаў, дзеянняў, прыкмет, якія гучалі для мяне ў дзядінстве. Як руплівы i сквапны гаспадар я звязваю іх.у пучкі i засоўваю пад бэльку ў новай хаце. Сохніце, родныя, ды не засыхайце! Будзьце i лекамі, i насеннем. Бывайде, зёлкі роднай мовы! Цяпер вы ўжо— інтэр'екцыі
Дадатковыя словы
бюць, вйль-кавыль, дудўкае, кожнага^—свая, інтэрекцыі
7 👁