КАЎГАТЭ незак. Глытаць, піць вялікімі глыткамі. Ваш Дымэнтий так каўгае воду з лёдом, шо аж выстрахоцыя дывэтысь. КАХНУТЭ зак. Прыкметна зменшыцца, змарнець. Ек побулэ ў нас гостэ, то сало ек ны бач кахнуло. КЕЦАЛО м. і ж. асудж. Пэцкаль. Ну хто так мэе, кецало тэ ныгодзёшчэ? КІЦІКАТЭ незак. Казытаць. Мамо, чого вона кіцікае мыні травэнью ў носовэ? перан. Рэзаць тупым (звычайна ўжываецца з прыстаўкамі на-, от-, пыры-). Ну нёкось штэрэ полінэ до сніданьня пырыкіцікалэ. КОЗА ж. зневаж. перан. Худая і малая жанчына. Шэ й гэта коза сухорэбра прычыкільгала. А чы ж вона достанэ повала, коб обылэтэ? КРЫКСЭВЫ прым. Крыклівы, сварлівы. Я шэ с поля йду, а того крыксэвого ўжэ чутэ. КРЭКСА ж. Крыклівае дзіцё. ЛАПУДА м. і ж., лапудыско н. Чалавек у доўгім адзенні. Лапудына ж. грэбл. Доўгае адзенне, якое не пасуе яго ўласніку. Скень с сыбэ, лапудыско, гэту лапудыну, бо шэ ўтопыся ў каловэ (гразі) на дорозэ! ЛАПЫСКО н. груб. Вялікая ступня, нага. Кудэ тэ ўліз с своім лапыском? Усі курынёта подушыш. ЛАХУДРА ж. зневаж. Неакуратная, растрапаная жанчына. З гэтыі лахудрэ на музыцэ ўсі смыітымуца. ЛУПАТЫ прым. зневаж. У каго тоўстыя губы. Ек оно лупата баба з поріпанымэ губамэ глёнэ, то і ў мынэ губэ потріскаюца. ЛЫПЭХА ж. іран. Непрыгожая дзяўчына з шырокім тварам. Хто на гэту лыпэху глёнэ? Там жэ нымa на шо подывэтыся. МАЗУН м. асудж. Спешчанае дзіця. Наш мазун ны хочэ картоплі йістэ, ждэ, поке матэ йічні ны спычэ. МАЛІМОНЧЫК м. асудж. Член сям'і або іншы чалавек, які карыстаецца прывілеямі і злоўжывае імі. А чому той малімончык ны робыть з намэ? Чого він усё у хатэ хаваіца? МАРА ж. Міфічная істота, непрыбраная, брудная, кудлатая, бадзяецца воддаль ад людзей. Ходыш бы мара; ідэ прычышэся, бо сьвёто ж тыпэр. МАТАЛЬГАТЭ незак. Рабіць частыя махі. Ны матальгай каля мынэ, бо шэ лёнпу скёныш. МОДЕХАЛО н. асудж. Той, хто корпаецца, павольна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁