Старонка 229
◀ / 289 ▶
ЗАВЭДА м. і ж. Зайздросны. А гэта завэда, здаецца, увэсь сьвіт зьзіла б. ЗАГАПЫТЫСЯ зак. Зазявацца. Загапыўся я на тую хорошу дійку дэўлячыся і чуть ны брыдзэнькнуў на сосовэ. ЗАГАЎРОНЫТЫСЯ зак. Тое ж, што і загапытыся. Загаўронылася дай стоіть, рота розьзёвыўшэ. ЗАЖЫВАТЭ незак. Быць капрызным, беспадстаўна прыдзірацца, патрабаваць. Ны зажывай, а йіж тое, шчо на стил постаўлянэ. ЗАКАБЕІ звыч. мн. Лабірынты, ходы, нішы; аддзелы ў кашальку. Нека кузака ў закабеі ў вухэвэ залізла, шылёпае там, ныёк ны достатэ стиль. ЗАКАВЭЗІТЭ ГУБУ зак. Стуліць губы так, што ніжняя выдаецца наперад,— перад тым, як плакаць, скрывіўшыся адначасова. А наша — выновата, бо одразу закавэзила губу і ўжэ пізі пускае. ЗАКЕЦАНЫ прым. Запэцканы. У Шчерэ самэі заўшэ ногэ поріпанэ, з дегамэ, мужэк закецаны ў зашмоляний рубасиэ ходыть, і дітэ мурзатэ. ЗАЛЕДЫТЭ зак. Змарнець, страціўшы апетыт. Хлопыц зусім заледыў од гэтыі нышчэмныцэ, бач, оно шкура і костэ. ЗАМАЗАНЫЦ м. неадабр. Пэцкаль. Дочка пошла замуж за того замазанца, шо заўшэ мараты ходыть. ЗАПУЛЬГАНЫ прым. Заляпаны, запэцканы. У Дуньке хвартух усігдэ запульганы затіркію. ЗАЦОХАНЫ прым. Запэцканы. Пытаіся, чого я зацохана? Сходэ оно раз до свінэй, то довідаіся. ЗАЧВЭНДЫТЭ зак. Закуродыміць. Мужыке кажного вэчора так накурать, шо і світа ны видно,— от і зачвэндылэ хату. ЗБІЕДАТЭ зак. экспр. Забіць. Ны йдэ до йіх, бо той азіят тыбэ шэ збіедае, і будэ тобі хатка. ЗДЫХЛЭНА ж. груб. Падла. Одыйдэ, здыхлэна, ны чыпэ, бо шэ порвэсься! Быз тыбэ обэйдымося. ЗІБРА мн. груб. Вочы. Коб відала, шо так будэ, то шыбоснула б тоді ему матраголі ў зібра, коб і сьвіта ны побачыў. ЗОХЛУДЫТЭ зак. Змерзнуць. Поке двэрэ отшчыпнула, зусім зохлудыла. ЗЭКАТЭ незак. неадабр. Крычаць, гучна лаяць, лемантаваць. Хай собі зэкае, я йійі тыпэр ны боюся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 289 ▶