вы (відавочна, таму, што экспрэсія праяўляецца ў бурным руху у перыяд афекту), на другім — назоўнікі (як вынік руху), на трэцім — прыметнікі. Пры складанні слоўніка прымаліся пад увагу толькі спецыфічныя прыметнікі. Аднак пры якаснай характарыстыцы асобы чалавека колькасць іх прыкметна ўзрастае.
Экспрэсіўнай адмоўнай лексіцы ўласцівы пэўныя фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці. Так, з боку фанетыкі незвычайнымі ў гэтых словах з'яўляюцца гукі [г], [дз], [ц], гукаспалучэнні [гн], [гн], [нд], [мз], [др], [рг], [хл], [гл], [льг], [льб], [рн], [рх], [рк], [зг], [шл], [шк], [шм], [шн], [чв], [шв]; з боку марфалогіі — прэфіксы вэ-, з-, за-, у-; суфіксы -ас, -ай, -да, -дё, -ско, -цыя, -оваты, -нэна, -эча. Суфіксы -ка, -нька, -нькі, якія па сваёй прыродзе з'яўляюцца ласкальнымі, пры пераносах выражаюць іронію: добрынькі нам знайшоўся — повыманювау од нас усі грошэ, а тыпэр частуе нас; твоя бэцінька (аб карове) потрошчэла ўсі нашэ плотэ (звычайна бэцінька — падзыўное слова з адценнем ласкальнасці); тое ж адносна імён Васька, Верочка і г. д.: звычайна яны называюць людзей (Вася, Вера), а з суфіксамі набываюць адмоўную характарыстыку.
Эмацыянальную нагрузку нясуць і фразеалагічныя словазлучэнні, напр. братэ за сэрцэ 'рабіцца дрэнна' і вухом ны выдэ 'не крануцца нават з месца' і інш.
БАДЗЯ м. і ж. Бадзяга, валацуга. Ужэ коровэ выганёлэ, ек тая бадзя прысунулася.
БАЛВАН м. і БАЛВАНЭСКО н. абразл. Тупы, абмежаваны чалавек. А шо він на тэх курсах поймэ? Сыдітымэ балван балваном.
БАНДУРА ж. перан. зневаж. Вялікая рэч. Ны трэба мыні гэта бандура — оно заварёе.
БАНДУРЫСКО м. абразл. Вялізны, але тупы, дурны чалавек. Чы ж гэтэ бандурыско понімае арыфметіку?
БАРЭЛО, БАРЭЛЫСКО н. перан. зневаж. Малы, тоўсты чалавек, як бочка. Нап'ецца кажного днё, качеіца по каловэ, а тэ смэч его, гэтэ барэлыско, додому.
БАХУР м. жарт., груб. Дзіцё. Чыіх тэ бахуріў понаводыў?
БЛЭМАТЭ незак. Лупаць вачыма. Трэба було ўпырод думатэ, а то зарэ вэлупыла гочэ і блэмае.
БРАТЭ ЗА СЭРЦЭ. Узрушаць. Такей мынэ тодінуд за сэрцэ ўзеў, шо, думала, зомлію.
77 👁