Старонка 224
◀ / 289 ▶
на млыні; стоіть бы стылюга; убырэцца і ходыть хороша бы лёлька, а свэнэ ў йійі ўсі хлывэ поламалэ; я ўжэ, дітэ моі, бы той насіннык — оно шо дух; він тыбэ гаштылэть ('моцна б'е'), а тэ стоіш бы овэчка дурная; Насця бало ўбырэцца ў будынь і походжёе по садковэ бы пава; посля доўгіі зымэ стаў нёкі бы поморхлы; лыжэть бы порожільля; мусыть, наша баба хутко покёне нас, бо ўжэ стала бы порхаўка; ек дам лупня, то підыш по завугольлю скавэчучэ бы сучка; смэчыца цілу нич бы сновэда; а чого тэ бы холера волочыся по світэ; абідьвэ нывісткё ныгодёшчэ: нёке бы цыбахэ 'тонкія, бяскроўныя'; і трэтя нывістка мызэрна бы чэчынь 'хваравітая, слабая'; закрутэла косэ на голові бы шундыль. У выпадку адсутнасці фармальнага параўнання нейтральная лексема выступае як звычайны перанос значэння: анцэхрыст 'нягоднік, кепскі чалавек'; бандура 'вялікая, грувасткая рэч'; застылэ хоть того бырлога, бо зарэ гостэ прэдуть 'ложак'; поправыўся — онё якое воло вісыть 'падбародак'; коб тыбэ вэхлыстаў по храпах, то так ны казала б 'рот з ніжняй часткай твару'; гастрономча надто мондра — усё ў світэ відае; людэ сіно погрыблэ, а вона выгадувала ліпшу погоду, дай погноіла такёй груд 'астраном'; шо ўжэ тыпэр за обуй — дырвёнке нёке 'абутак на платформе'; і кудэ тая коцуба старая замахуіцца кёём?; ныёк ны можна мнёса йістэ — однэ жымэрынэ 'цвёрдае нясмачнае мяса'; колысо крывое 'аб дзіцяці, якое з прычыны хваробы плача і перашкаджае дарослым працаваць'; кудэ тэ ўпэр свою клышню? — шэ чырвэка роздырэш 'шырокая нага'; дай крохэ тэі каплі нашчосэрцэ, бо йіжа зусім ны лізэ ў горло 'гарэлка'; за гэтым кёньдюхом ны пройдыш 'брухаты, пузач'; майстыр-клёпка або майстыр-коцубка 'адмысловы майстар'; тут нёка машэнка ёсьця, раз він йійі покёнуў 'загваздка, прычына'; шэ й гэта наўпа зылёна вэпацала собі храпу помадыю і думае, што хорошэ 'малпянё'; нэндза 'слабы, замораны, недарослы'; обныстэ 'самавольна абтрэсці садавіну'; одутыся 'апухнуць, ацячы ад доўгага сну'; падло 'хворы, стары'; поліно ныгодёшчэ — ёго ныкудэ ны тэныш 'павольны, няўмека-гультай'; порохно 'стары чалавек'; шмара 'брудны, запэцканы' і інш. Характарызуючы лексіку з паніжанай эмацыянальнасцю, уласцівую для гаворкі гэтай вёскі, трэба адзначыць, што па колькасці на першым месцы стаяць дзеясло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 289 ▶