Старонка 222
◀ / 289 ▶
І. І. Лучыц-Федарэц АДМОЎНАЯ ЭКСПРЭСІЎНАЯ ЛЕКСІКА Матэрыялы для слоўніка Брэстчыны Лексіка, разглядаемая ніжэй, ужываецца ў вёсцы Акропна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У мове яе жыхароў адсутнічае аканне, яканне, цеканне-дзеканне і іншыя найбольш яркія рысы беларускай мовы. Ёй уласцівы асноўныя рысы брэсцка-пінскіх гаворак. Галоўнае, што адасабляе гаворку вёскі ад суседніх,— гэта наяўнасць дыфтонга іэ, які выступае пад націскам на месцы а('а) пасля мяккіх зычных (у тым ліку і шыпячых) і й (йот), апрача займенніка я, а таксама наяўнасць гука і ў адпаведнасці з *ě. У адзначаным дыфтонгу першая частка (элемент і) складае па працягласці дзесьці толькі 1/3 другой, націскной часткі. У нашых запісах у транскрыпцыі матэрыялаў адлюстроўваюцца не ўсе асаблівасці мясцовага вясковага вымаўлення. Не адзначаецца паўмяккае вымаўленне галоснага э (паўмяккае вымаўленне і передаецца праз и), глухасць звонкага зычнага перад глухім (асабліва перад к; [лошка] — у запісах ложка, [тронишка] — у запісах тронижка), дыфтонг іэ прадстаўлен літарай е, вымаўленне гука ы атаясамліваецца з е, гук ы ў радзе пазіцый вельмі цяжка акрэсліць, бо ён можа набліжацца або да э, або да ы. У адпаведнасці з гукам ы (<*у) у гаворцы адзначаецца гук э: мэш 'мыш', сэн 'сын'. У гэту падборку трапіла пераважна лексіка з адмоўна-эмацыянальнай характарыстыкай, таму што, як вынікае з папярэдняга агляду экспрэсіўнай лексікі в. Акропна, такая эмацыянальная лексіка тут прэваліруе. Гіпакарыстычныя формы з'яўляюцца або агульнавядовымі, або малацікавымі па паходжанні і ўтварэнні. 1 Гл.: Д. С. Целянцюк. Аб дыфтонгу иэ ў гаворках Пінскай вобласці.— Працы Інстытута мовазнаўства АН БССР, вып. 1. Мінск, 1954, стар. 118—120.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 289 ▶