Народная лексіка (1977). А. А. Крывіцкі, Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 289  ▶ 
БЕРЛАГГ мн. 1. Незасланая пасцель. Што гэто мне тут за берлагі ляжаць. 2. Вельмі дранная пасцель. Братко ты мой, просто ў берлагох сьпяць, каб ты только naглядзеў, аш страшно нек. БО'ЛЯ otc. Больна (ласкальна, у дзіцяці). Пакажы, Ванько, болю сваю. Hi бойсе, я ні чапацьму. БУ'ЛБА ж. 1. Дажджавая бурбалка. Hy ŭ ашчэ будзе даваць дошч — паглядзі колько булбаў на лужах. 2. Мыльны пухір. Хваціць табе столько булбаў пускаць, узяўсе n хоць за ўрокі. БЭ'МБАЛЬ м. 1. Пухір пасля апёку. Ак палопалі ж бэмолі, дак як стало пячы, ну, думаю, i капцы мне. 2. Нос бульбінай. Загрэў na бэмолю з гарачкі, a цяперака чухай патыліцу. ВУЗЫ'Р м. Вузкі канец бервяна. От, браце, асілак: бярэ любую хвою за вузыр i кладзе на вое. ВАУЧА'К м., ВАУЧАКУ мн. 1. Не прыгодныя для ежы грыбы. Набраў некіх ваўчакоў — абы поўна каропка. 2. Ваўчкі. От бо халерныя ваўчакі: ак прычапіліся, дак ні вадою, ні прасам — ні ададраць. 3. Злыя людзі. З'ядуць цябе гэтые ваўчакі, только папусцісе. ВЯШНЯ'К м. Парася вясенняга прыплоду. Мусіць, мае вешнякі ні перазімуюць, натто ж яны німудрые. ГАВЭ'НДА ж. Гаворка, гутарка. Надаела мне ўжэ твая гавэнда, ідзі ты, чалавечэ, лепт сваею дарогай. ГАРО'ДЧЫЧАК м. 1. Расаднік. У нас перад гуліцай ува ўсіх гароччычкі. 2. Кветнік. На прадвешанні (прадвесні) саджу ў гароччычках расаду, a потым кветкі. ДРЭ'БЕЦ м. Недагледжаная рэч, прылада. Ат ні poвар (веласіпед), a дрэбец некі— добры гаспадар i ні naглядзеў бы на яго. Асталісе мне некіе дрэбцы (калёсы, драбіны), дак я i каня ні браў. ДУБЭ'ЛЬТЬІ мн. Акуляры. Ты для форсу дубэльты павесіў ці трэбо яны табе? ДУ'НДА ж. 1. Соска. Начорта табе гэта дунда► кінь ты яе, ты ш ужэ вялізазны (дарослы). 2. Гугнявая жанчына. Прыдзе, сядзе i дундзіць, дундзіць абы-што, ні paзабраць — от дунда дак дунда. ДЗЕЛЬ ж. 1. Выдзеленая частка. Цзе ш тізая дзель, можэ нідалеко, дак разам рабіцьмем (сена). 2. Дзяліцьба. От дзель дак дзель: траха адзін аднаго ні паабязвечвалі. 14. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

боля, бэмбаль, бэмблю, бэмблі, вяшняк, гародчычак, дубэльтьі, зядуць
3 👁
 ◀  / 289  ▶