ЛЯ'ПА ж. Рот. От заткні ляпу i не брашы абы-чаго.
МАЖДЖЫФА ж. Твар, аблічча; галава. Мажджыра ў сенька ў крыві, а сераўно вырваецца. П ад лезь, дак мажджыру растаўку.
МАКАТЫФА ж. Галава. Вечно сваю макатыру патставіць, хай бы ш хто другі, дак абязацельно ён.
МЫХАЕ'ДЫ, МУХАЕ/ДБІ мн. Губы з ротам. А ты п яму па мы(у)хаедах, хай бы ведаў, ак сляпіцаю лесці.
НЮ'ХАУКА ж. Нос. Ад гэтае смярдзюхі (самагону) i нюхаўка зрабілася к (як) сліва.
РА'ЖКА ж. Галава. Падымае, чалавечэ, з гразі сваю рашку i просіць расолу ў от, браце, карціна! СЛУХА'УКА ж., СЛУХА'УКІ мн. Вушы. Здэцца й галава ак галава, й слухаўкі на месці, а хоць трубі — нічогенъко ні чуе, ХАБО'ТНЯ ж. Рот. Мусіць, прыдзецца заехаць па хаботні, каб болыи i ні бзыкаў навет.
ХЛЕБАГРЬГЗКА, ХЛЕБАРЭ'ЗКА ж. Рот з зубамі. Закрый хлебагрыску i ні рыпайсе. Схапіў, браце, пляшку ў хлебарэску, i добрэ, што ні коўтнуў: гэто ж быў уксус.
ХРАПАЧЬГ мн. Твар. Куды яму выбіраць с такімі храпачамі — ужэ браў бы, хто йдзе (замуж).
ШЧАРБЯЛГ мн. Зубы. Вечно ў яго шчарбялі на верее, ржэ й ржэ бездайладу. Розныя істоты, праддоеты i звязаныя з імі паняцці АГІСГК м. 1. Ненармальнасць псіхікі; нервовасць. Што гэто за апсік на цябе напаў? 2. Адганяльны #выгук на катоў. Апсік, кап ты здох!б. Састаўны кампанент фразеалагізма даць апсік адмовіць'. Падлазіў, падлазіў, насіў цукеркі, a яна сераўно дала апсік.
АСЯНЧУЖ м. 1. Прыведзенае восенню цяля, ягня, парася. Пару асяньчукоў (кабанчыкаў) гадую, мо якую капейчыну абаб'ю. 2. жарт. Дзіця, народжанае восенню. ё н, браце, у мяне асяньчук: акрас на Кастрьічнік paдзіўсе.
АХА'ПТУС м. 1. Ахапак. Цэленькі ахаптус каўроў прывалок аднекуль — от ужэ ш i праныра. 2. Хап (ад хапаць, цапаць). А ён яго ахаптус за каўнер — i ў сільсавет. Ахаптус мяне на рукі i давай кружыць
Дадатковыя словы
абабю, ляпа, мухаеідбі, мыхаеды, нюхаука, ражка, слухаука, слухаукі, хаботня, хлебарэзка
24 👁