ДЖЫГ. Пра раптоўны апёк, удар. Крапівыю джыг пы ныгах. Рімушком джыг, ён і ні замеціў хто.
ДЖЫГУНЬ. Пра раптоўны апёк крапівой. Крапіва яго джыгунь, як пуля выскычыў.
ДЗВІГ (дзьвіг). Пра перасоўванне. Кажыцца, ціхінька пріхінуўся, а стол дзьвіг, усё пырызьлівалыся.
ДЗВІГУНЬ (дзьвігунь). Тое ж. Дзьвігунь сундук ны нагу яму, пальцы рызыдраў.
ДЗЁР (дзёрь). Пра ірванне, шморганне. Морквіну дзёрь, ціціва атырвалыся, а морква сядзіць.
ДЗЁРГ (дзёрьг). Тое ж. Нехта аттуль за ручку дзёрьг, дзёрьг. Пывадок дзёрьг і пышла пы ірях.
ДЗЁЎБ. Пра дзяўбанне. Куріца дзёўб яго ў паліц. Ціпляты падойдуць, дзёўб, дзёўб мяшок.
ДЗІНЬ. Пра гук разбітага шкла. Вадою ды ны лампу, сьцякло дзінь — треснула.
ДЗОГ. Пра гойсанне, свавольства. Ды самыя поўнычы тута насіліся дзог, дзог, дзог.
ДЗУГ. Тое ж. Адзін за дным дзуг, дзуг, бегыюць, адурюваюць.
ДЗЫГ. Пра беганіну з мэтай пажывіцца. То ў адну хату дзыг, то у другую — во яе зыняція.
ДЗЫН. Пра гук звону, разбітага шкла. Званочык там дзын, дзын. Сьцякло ў вакне дзын і рассыпылыся.
ДЗЫНК. Тое ж. Тама ўсё уремя нешта дзынк, дзынк. Стыкан дзынк і німа.
ДЗЮБ. Пра дзяўбанне, імітацыю дзяўбання. Ціплёнык зь ійца вылупіўся і ўжо ны ныгах дзюб, дзюб. Носым дзюб ап стол.
ДЗЯРАБ (дзіряб). Пра піццё спіртнога. Адзін стыканчык выпіў, а ўсьлед і другея па рюмычкі дзіряб.
ДЗЯЎБУНЬ. Гл. дзёўб. Пятух дзяўбунь у нагу, малый у крік.
ДОРГ (дорьг). Пра шморганне, нарыванне. Карова дорьг к сабе вярёўку, я і пыляцела. Ныга нырываіць дорьг, дорьг.
ДРАГ (дряг). Пра бег (жывёлы). Увесь табун дряг у атаву к Пархвеныхвым кустам.
ДРАП. Пра драпанне. Ета ці ня кошка драп, драп зы дзьвірямі. Пра ўцёкі, імклівы бег. Максім топ ныгамі к яму: злаўлю, дык ён драп у бірізьняк.
ДРОГ (дрёг). Пра дрыжанне, трасенне. Ідзець дрёг,
77 👁