Старонка 174
◀ / 289 ▶
ГУРК. Гл. гур. Борт аччыніўся, бульба гурк ны зямлю. ГУТА. Пра гушканне. Гута раз, гута два. Гу-у-ута, гу-у-ута, вісока, вісока. ГУТАЧКІ (гутычкі). Тое ж. Садзіся, гутычкі будзім дзелыць е табою. ГУТКІ. Тое ж. Гу-уткі, гу-уткі, уверьх — уніз, уверьх — уніз. ГУХ. Пра цяжкае, але мяккае падзенне. Мяшкі зь лёным гух, гух с хаты. ГУЦЕНЬКІ (гуцінькі). Гл. гута. Гуцінькі ны вярёвычкі. ГУЦІ. Тое ж. Садзіся, гуці зьдзелыім. Гу-у-ці, гу-у-ці. ГУЦЬ. Гл. гута. Гуць яшчэ раз, гуць, гуць. Пра хістанне. Ідзеш, доскі ны масту гуць, гуць, як толька ні прывалюцца. ГУЦЬКІ. Гл. гута. Ня бойся, мы гуцькі ціхінька, астарожнінька. ГЫ. Пра грубы вокліч. Ні ш чога ні зь якыга гы-ы ны яго. ГЫК. Тое ж. Усё гык і гык, пы-чылавечыскі ні скажыць. ГЫР. Пра гырканне; перан. пра грубае выказванне. Сыбака гыр к ныгам. Усё гыр і гыр, усё ні як нада. ГЫРК. Тое ж. Іс-пыд ганык гырк, а вылізьць ня лезіць. Ні скажыць як усе, усігда гырк, гырк. ГЭК. Пра грукат, удар. Гэк, гэк, доўга нечым ны дваре стукыў. Гэк яго кійком пы плічах. ГЭП. Гл. гоп. Думылі, ў цянёты жарёбку зловім, а йна гэп цірізь вярёўку і толька была. ГЭР. Пра гырканне. Малінькій, а ўедлівый, гэр, гэр к ныгам, глядзі, хваціць зубамі. ГЭХ. Пра размашысты ўдар. Рызмахнуўся, гэх, сукуватыя калодка, а зразу рызьляцелыся. ДЖВУХ. Пра імклівы бег. Стыяла ціха, а тады джвух з двыра як мітульга. Пра моцны ўдар. Джвух у вуха, то й атляцеў. ДЖМУХ. Тое ж. Ні с таго, ні сь сяго джмух пы грідах. Тое ж. Джмух пы затылку, каб уняўся. ДЖМЫХ. Пра гучнае чмыханне. Карова ныздрямі джмых і кытанула ў клевір. Гл. джвух. Вырвылыся цёлычка і джмых у ячмень.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 289 ▶