БАК. Пра кароткае адрывістае бляянне. Нешта мыркытала аўца бак, бак.
БАМ. Пра кароткі, адрывісты металічны гук. Адзін раз бам нешта, а большы ня чуць.
БАЎ. Пра звон. Баў, баў — во яго й званеньня ўсё. 2. Пра кароткае, злоснае мычанне быка. Пірід вайною дужа страшный бык быў, як ідзець цірізь дзяреўню, пачуіш яго баў — уцікай біс палкі.
БАЎТУНЬ. Пра пялёсканне. Баўтунь сыўрыдку, іна плёсь на грудзі. 2. Пра неабдуманае выказванне. Сьпірва баўтунь як сыбака із-зы вугла, а посьлі падумыіць.
БАХ. Пра падзенне, удар, нечаканае рашэнне. Цягнуў, цягнуў, а ношка бах у пыль. Бах яго ззаду. Бах піряд ёю ны калені. То гатовіўся, шурудзіўся, а тут бах — ні пайду, нешта як атрезыла.
БАЦ. Пра ўдар, падзенне. Бац мокрыю рукою яго. Бац пысярёд хаты і ляжыць.
БЛЁМ. Пра адрывісты металічны гук. Нечым жалезным блём, блём, доўга ляпылі ны аборку.
БЛІСЬ. Пра з'яўленне кароткага святла. Лі гумна нешта бліс, бліс, мне ажно кропна стала.
БЛОМ. Пра няўмелае званенне. Бувала, тэй залезіць ны званіцу і дывай блом, блом — ня ўмеў.
БЛОМК. Гл. блём. Нічога б ня ўвідзілі, а чуім зы банію: бломк, дык мы туды.
БЛУМ. Гл. блём. Нейкім жылізяччым блум, блум, доўга ляпылі.
БЛЯМ. Пра звон, бразгат. Троху звонюць: блям, блям. Як пычануць блям, блям, доўга блямкыюць.
БОМ. Пра грукат. Стук-стук-стук. Бом-бом-бом. — Хто там едзіць? — Чорт з гарбом.
БОЎ. Гл. баў 2. Ого, як ідзець здаровый бык пы дзяреўні: боў, боў, ухадзі з дарогі.
БОЎК. Пра імгненнае пагружэнне ў ваду. Нырнуў, боўк і ня відна.
БОЎЦЬ. Тое ж. Боўць і пашоў як тапор на дно. 2. Пра неабдуманае выказванне. Ні падумыўшы боўць, а ўсё ў рёгыт.
БРАЗЬ (брязь). Пра рэзкае падзенне. Ну круюшок пріляпіў латку, іна брязь і разьбілысь. Брязь і ляжыць пад вербыю: зымаріўся. 2. Гл. боўць 2. У яго часта так буваіць: брязь ізыком, а тады думыіць.
86 👁